Інфармацыя пра тое, што беларус, які бегаў голым па Варшаве, ехаў на даху аўтамабіля і справакаваў некалькі ДТЗ, быў пад уздзеяннем наркотыкаў, пакуль не пацверджаная, паведаміла «Белсату» прэс-сакратарка крымінальнага аддзелу раённай паліцыі Варшавы VI Паўліна Анышка.
Каб штосьці сцвярджаць, трэба дачакацца вынікаў аналізаў.
,,«Мужчына нічога не каментаваў і не тлумачыў. У нас няма пацверджання, што ён штосьці ўжываў, бо ў нас яшчэ няма вынікаў аналізаў крыві», – распавяла прэс-сакратарка.
Навіна пра беларуса, які голым учыніў шэраг ДТЗ, з’явілася 15 красавіка. Паведамлялася, што ён за стырном аўта ўрэзаўся ў два аўтамабілі, а пасля гэтага вылез на дах сваёй машыны.
Мужчыну затрымалі. Паліцыя не раскрывае ягонага імені, піша толькі, што яму 34 гады. Беларус застаецца пакуль у медычнай установе.
Калі адбылося здарэнне, некаторыя СМІ пісалі, што беларус быў пад уздзеяннем наркотыкаў. Аднак, як вынікае з паведамлення паліцыі, гэтая інфармацыя не пацверджаная.
Дар'я Форман, Марыя Міхалевіч belsat.eu