навіны

У Вільні абвясцілі імя лаўрэата літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова

Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка. Крыніца: bellitinfo / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Вільні гэтымі днямі праходзіць міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце». 15 лютага было абвешчанае імя лаўрэата літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.

Сёлета ім стаў паэт і перакладчык Кастусь Цвірка. Яго ўзнагародзілі з фармулёўкай «за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі ХІХ стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі "Беларускі кнігазбор"».


З нагоды ўзнагароды была выдадзеная кніга Цвіркі «Чатыры вятры».

,,

«Кастусць Цвірка рэалізаваўся як перакладчык, эсэіст, выдавец серыі «Беларускі кнігазбор», які ведаюць усе, хто ведае беларускую кніжку – у кожнага, напэўна, ёсць тамы з «Беларускага кнігазбору». Хто ведае па-беларуску Міцкевіча, Сыракомлю, Чачота, гэта таксама ўсё Кастусь Цвірка. […] Я найбольш, напэўна, люблю яго як перакладчыка, таму што «Дзяды» Міцкевіча – гэтая тая рэч, якая павінная быць на беларускай мове, і дзякуючы Кастусю Цвірку яна ёсць. Ці «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» Сыракомлі, якія ён пераклаў з польскай мовы. Гэта вельмі крутыя тэксты ХІХ стагоддзя, якія пра Беларусь напісаныя. І дзякуючы Цвірку яны ёсць, іх можна пачытаць, купіць, знайсці ў інтэрнэце», – пракаментаваў «Белсату» абвяшчэнне лаўрэата прэміі адзін з арганізатараў фэсту Ціхан Чарнякевіч.


Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова ўручаецца з 2018 года. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся Алег Мінкін, Анхела Эспіноса Руіс, Анатоль Вярцінскі, Наста Кудасава, Антаніна Хатэнка, Юрась Пацюпа. У 2024 годзе быў узнагароджаны паэт Усевалад Сцебурака.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10