Ініцыятыва «Maldzis» выкупіла першае выданне «Жазла кіравання» («Жезлъ правленіѧ») Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі, паведамляе ініцыятыва.
У Магілёўскай абласной бібліятэцы праходзіць выстава да Дня Расеі ў кабінеце «русского мира». Пра гэта піша партал фонду «Русский мир».
Сталае Прадстаўніцтва Беларусі пры UNESCO арганізавала ў Парыжы прэзентацыю намінацыі Берасцейскай крэпасці ў спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. Разам з Беларуссю свой помнік – Мамаеў курган – прэзентавала Расея. Супольную намінацыю назвалі «Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны».