навіны

«Кіберпартызаны» даведаліся, якія прадпрыемствы звальнялі больш за ўсё працаўнікоў у 2024 годзе

Будынак Менскага трактарнага заводу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustractors.com
Будынак Менскага трактарнага заводу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belarustractors.com
podpis źródła zdjęcia

«Кіберпартызаны» атрымалі звесткі, на падставе якіх змаглі палічыць, на якіх прадпрыемствах Беларусі было звольнена працаўнікоў болей, чым прынята на працу, са студзеня да кастрычніка 2024 года. Аб'яднанне апублікавала гэтую інфармацыю.

«Кіберпартызаны» паведамляюць, што атрымалі доступ да звестак, датычных 20 прадпрыемстваў з кожнага раёну Беларусі, у якіх разрыў паміж колькасцю звольненых і прынятых на працу аказаўся найвышэйшы.

На падставе гэтых звестак яны склалі топ-10 прадпрыемстваў у Беларусі з найбольшым уцяканнем кадраў:

1. Прыватнае прадпрыемства «ЗахадХімГандаль» – мінус 2773 асобы.

2. ТАА «Санта Рытэйл» – мінус 1688 асобаў.

3. ААТ «Менскі трактарны завод» – мінус 739 асобаў.

4. Менскае аблспажыўтаварыства – мінус 664 асобы.

5. ААТ «Магілёўхімвалакно» – мінус 594 асобы.

6. ТАА «Еўрагандаль» – мінус 554 асобы.

7. ТАА «ЗахадХімІнвест» – мінус 516 асобаў.

8. ТАА «ЗахадХімСэрвіс» – мінус 511 асобаў.

9. ААТ «ААБ Беларусбанк» – мінус 424 асобы.

10. ААТ «Гарадзенскі мясакамбінат» – мінус 422 асобы.

Разам гэтыя прадпрыемствы звольнілі на 8885 асобаў больш, чым прынялі на працу ў студзені – верасні 2024 года.

Паводле звестак Белстату, у Беларусі за студзень – снежань 2024 года было прынята на працу 650 052 працаўнікоў, а звольнена – 683 322. Гэта значыць, пайшлі з працы і не знайшлі новай 33 270 асобаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10