навіны

У Беларусі будзе працаваць грамадская арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва»

Канферэнцыя «Маскоўскага зямляцтва» ў Менску. Фота: @mosdoms / Telegram
Канферэнцыя «Маскоўскага зямляцтва» ў Менску. Фота: @mosdoms / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Грамадская арганізацыя «Маскоўскае зямляцтва», якая аб'ядноўвае «расейскіх суайчыннікаў», правяла статутную канферэнцыю ў Доме Масквы ў Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал падведамнай установы – Дэпартаменту замежнаэканамічных і міжнародных сувязяў Масквы «Московский Дом соотечественника».

«Удзельнікі абмеркавалі мэты і задачы арганізацыі, планы на будучыню. У планах "Маскоўскага зямляцтва" – вывучэнне гісторыі Масквы, арганізацыя выставаў, літаратурна-музычных вечароў, канцэртных праграмаў, творчых сустрэчаў. Арганізацыя мяркуе прыцягнуць у свае шэрагі моладзь і цесна супрацоўнічаць з домам Масквы ў Менску», – гаворыцца ў паведамленні.


Мяркуючы з тэлеграм-каналу, арганізацыя працуе ў многіх краінах. Напрыклад, у Алжыры яе ўдзельнікам дзякуюць расейскія чыноўнікі за «плённую працу і адказнае стаўленне да задачаў прасоўвання расейскай культуры і адукацыі на алжырскай зямлі».


У канале таксама ёсць рэпосты іншых каналаў, дзе гаворыцца пра вялікі «расейскі свет» і распавядаецца пра дзейнасць Луганскага зямляцтва, што збірае кнігі і гуманітарную дапамогу для расейскіх вайскоўцаў на акупаваных тэрыторыях Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10