навіны

Літва перадумала забараняць уезд у краіну аўтамабіляў з беларускімі нумарамі?

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Спачатку Літва планавала забараніць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўезд у краіну з 18 студзеня 2025 года, але перагледзела гэтую пастанову.

На сайце мытні Літвы ўдакладнілі, што працэдура ўезду для транспартных сродкаў з беларускай рэгістрацыяй застаецца без зменаў.


Новыя правілы дазваляюць аўтамабілям з беларускімі нумарамі ўязджаць у Літву ў наступных выпадках:


  • калі ўладальнік ёсць грамадзянінам Беларусі і мае сапраўдную візу Літвы або часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве;
  • калі ўладальнік ёсць грамадзянінам краіны ЕЗ і жыве ў Беларусі.


У абодвух выпадках аўтамабілем павінен кіраваць сам уладальнік, а транспартны сродак не можа быць прызначаны для продажу.


Таксама тлумачыцца, што з 14 лютага 2025 года толькі гэтыя дзве катэгорыі аўтамабіляў будуць дапускацца да ўдзелу ў дарожным руху на тэрыторыі Літвы. Акрамя таго, існуюць выключэнні для транспартных сродкаў з дыпламатычнымі нумарамі, неабходных для функцыянавання дыпламатычных місіяў ці міжнародных арганізацыяў, а таксама для аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюцца для транспартавання нябожчыкаў для пахавання.


Нагадаем, краіны Еўразвязу ўвялі абмежаванні ў рамках 8-га пакету санкцыяў супраць Беларусі ад 29 ліпеня 2024 года. Ён забараняе імпарт з Беларусі тавараў, якія дазваляюць рэжыму зарабляць і спрыяюць удзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод гэтых тавараў названыя і аўтамабілі.


З 00:00 18 ліпеня 2024 года на тэрыторыю ЕЗ пастанавілі не пускаць легкавікоў з беларускімі нумарамі. Такім чынам Літва выконвала пастанову аб новых санкцыях Еўразвязу адносна Беларусі за саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Забарона на ўезд на тэрыторыю ЕЗ распаўсюджвалася на легкавыя аўтамабілі, незалежна ад нацыянальнасці іх уладальніка або кіроўцы. Але да 16 жніўня зрабілі выключэнне.


Латвія ўвогуле забараніла ўезд легкавікоў, зарэгістраваных у Беларусі, з 16 ліпеня. А Польшча з 9 ліпеня дазваляе такім аўтам заязджаць толькі ў тым выпадку, калі там прысутнічае яго ўладальнік.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10