навіны

Пад Нясвіжам прадаюць будынак былога маёнтку Радзівілаў

Будынак, які прадаецца ў пасёлку Альба. Фота: e-auction.by
Будынак, які прадаецца ў пасёлку Альба. Фота: e-auction.by
podpis źródła zdjęcia

На сайце кампаніі «БелЮрЗабеспячэнне» з’явілася інфармацыя аб продажы часткі былой рэзідэнцыі князёў Радзівілаў пад Нясвіжам.

Будынак Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна ў Менску. Фота: audiowalks.centropa.org

У Менску знеслі будынак Гістарычнай майстэрні. Што адбываецца?

навіны

Паводле абвесткі, прадаецца адміністрацыйны будынак «іншага прызначэння» «Альба». Ён складаецца з цэлага двухпавярховага цаглянага асноўнага корпусу ў вытворчасці біяміцыну П2/к з халоднай прыбудоваю. Яго плошча – 1322,7 кв. м. Як адзначаецца, будынак – гістарычна-культурная каштоўнасць. Мінімальная цана – 12 479 рублёў (каля 3500 долараў).

Сам будынак ёсць ацалелаю часткаю рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у маёнтку Альба пад Нясвіжам, што заклаў яшчэ ў XVI стагоддзі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. У маёнтку быў закладзены парк і збудаваны палац. Але ад палацаў – як пачатковага, гэтак і пазнейшых – у выніку войнаў нічога не засталося. Захаваўся толькі бровар, пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя. У ім дагэтуль размяшчалася вытворчасць, а сам будынак быў моцна перабудаваны і дабудаваны.

8 студзеня Святлана Ціханоўская ўручыла ў Варшаве нацыянальныя ўзнагароды за дзейнасць на карысць Беларусі. Сярод узнагароджаных быў і князь Мацей Радзівіл.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10