навіны

Прэс-сакратарка Лукашэнкі кажа, што ён не прасіў прабачэння ў Зяленскага

Наталля Эйсмант
Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Фота: belarus.kp.ru
podpis źródła zdjęcia

Наталля Эйсмант пракаментавала заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Аляксандр Лукашэнка выбачаўся перад ім у першыя дні поўнамаштабнае вайны за тое, што з Беларусі ляцяць ракеты.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі сцвярджае, што кіраўнік Беларусі падчас той тэлефоннай размовы на пачатку вайны казаў Зяленскаму, што канфлікт разгарэўся на тэрыторыі Украіны, і менавіта яе прэзідэнту праз некаторы час «давядзецца больш, чым некаму, адказваць за гібель людзей». Таму, паводле Эйсмант, Лукашэнка заклікаў сесці за стол перамоваў.


Таксама прэс-сакратарка распавяла, што тэлефонная размова паміж Лукашэнкам і Зяленскім адбылася «выключна дзякуючы эмацыйнай рэакцыі» малодшага сына Лукашэнкі Мікалая, «у якога ў тэлефоне быў асабісты кантакт Зяленскага».

,,

«Аніякіх выбачэнняў прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў з той простай прычыны, што выбачацца нам няма за што», – падкрэсліла Наталля Эйсмант.


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Фота: @V_Zelenskiy_official / Telegram

Зяленскі: Лукашэнка прасіў прабачэння праз некалькі дзён пасля пачатку вайны

навіны

Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Лексу Фрыдману, што меў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам «на другі ці трэці дзень» поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.


«Ён прасіў прабачэння. Ён казаў: «Гэта не я, з маёй тэрыторыі запускалі ракеты, гэта запускаў Пуцін». Гэта ягоныя словы. У мяне ёсць сведкі. «Я прашу прабачэння», – сказаў ён. «Ты павер, ты павер», – ён мне казаў. «Валодзя, гэта не я. Я не кантралюю», – ён мне казаў. «Я не кантралюю, гэта проста ракеты, гэта Пуцін. Я яму казаў, што не трэба, гэта было без мяне». Я памятаю гэтую размову», – сказаў Зяленскі.


Ён адказаў Лукашэнку, што той такі ж забойца, як і Пуцін.


«А ён мне адказваў: «Зразумей, нельга ваяваць з расейцамі». Я яму сказаў: «Мы ніколі не ваявалі. Вайна – гэта ракеты, што прыляцелі з тваёй тэрыторыі, з Беларусі. Як ты дапусціў?». Ён кажа: «Ну добра, адкажы на гэта». Ён мне тады сказаў, я дагэтуль памятаю, ён мне кажа: «Стукні па нафтаперапрацоўчым заводзе. Ты ж ведаеш, як шмат ён для мяне значыць». Мазырскі ці нейкі там? Я яму адказаў: «Ты пра што наагул кажаш?» – згадвае Зяленскі.


У пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 года Украіна была атакаваная расейскімі войскамі ў тым ліку з Беларусі. Гэта дазволіла расейскай арміі вельмі хутка прасоўвацца да Кіева, аднак захапіць горад ёй не ўдалося.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10