Больш за 30 тысячаў чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз Беларусь у 2024 годзе, паведамляе памежная служба Польшчы. Гэта больш як у 2023 годзе.
У 2023 годзе такіх спробаў было болей за 25,7 тысячы.
Летам мінулага года адбыўся першы выпадак, калі пасля нападу мігранта загінуў польскі вайсковец.
Польскія ўлады пастанавілі стварыць буферную зону, каб абараніцца ад нелегальнай міграцыі, на мяжы з Беларуссю. Яна дзеіць з 13 чэрвеня 2024 года і праходзіць уздоўж 60,67 кіламетра беларуска-польскай мяжы, ідзе ўглыб Польшчы на 0,2–2 км. Там нельга заставацца без спецыяльнага дазволу памежнай службы Польшчы.
9 снежня Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны яшчэ на тры месяцы.
«За амаль 180 дзён яе працы колькасць спробаў нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу скарацілася прыкладна на 41 %. З 13 чэрвеня да 5 снежня гэтага года зафіксаваныя амаль 11,2 тысячы такіх спробаў. Да ўвядзення буфернай зоны іх было больш за 19 тысячаў», – расказалі ў МУС Польшчы.
Арсен Рудэнка belsat.eu