навіны

Польшча працягнула дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Плот на польска-беларускай мяжы
Плот на польска-беларускай мяжы. Фота: wyborcza.pl
podpis źródła zdjęcia

Часовая забарона на знаходжанне на тэрыторыі, што прылягае да польска-беларускай мяжы – у так званай буфернай зоне – працягнутая яшчэ на 90 дзён. Пастанова аб працягу яе дзейнасці ўступіць у сілу ў аўторак, 10 снежня, паведамляе польскае Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі.

Буферная зона на мяжы Польшчы і Беларусі дзейнічае з 13 чэрвеня бягучага года. Яе мэта – супрацьдзеянне нелегальнай міграцыі. Польскі МУС сцвярджае, што з моманту абвяшчэння буфернай зоны колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы знізілася.

,,

«За амаль 180 дзён яе працы колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы скарацілася прыкладна на 41%. З 13 чэрвеня па 5 снежня гэтага года зафіксавана амаль 11,2 тысячы такіх спробаў. Да ўвядзення буфернай зоны іх было больш за 19 тысяч», – гаворыцца ў паведамленні МУС Польшчы.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Straż Graniczna / Х

У Міністэрстве абароны Польшчы апавялі, як часта ўжываецца зброя на мяжы з Беларуссю

навіны

У перыяд з 1 студзеня па 5 снежня 2024 года супрацоўнікі Памежнай службы прад’явілі абвінавачванне 585 асобам у арганізацыі і спрыянні нелегальнай міграцыі, у тым ліку: 274 грамадзянам Украіны, 82 грамадзянам Польчшы, 50 грамадзянам Беларусі і 30 – Грузіі. Пад арыштам знаходзяцца 153 чалавекі.


Буферная зона ахоплівае мяжу працягласцю 60,67 кіламетраў на тэрыторыіі памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чарэмшы. На ўчастку працягласцю 44,55 кіламетраў зона забароны знаходзіцца ў 200 метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы. Яшчэ на 16,12 кіламетрах у запаведніках буферная зона шырэйшая і складае прыкладна 2 кіламетры.


У буферную зону, як правіла, не ўваходзяць населеныя пункты і турыстычныя шляхі.


Забарона на знаходжанне на вызначанай тэрыторыі мусіць спрыяць перадухіленню нелегальнай міграцыі, штучна выкліканай уладамі Беларусі ў рамках гібрыдных дзеянняў для дэстабілізацыі Польшчы і краінаў Еўразвязу.

,,

«Міграцыйны ціск захоўваецца, і асноўная частка парушэнняў звязаная са спробамі замежнікаў з краінаў з высокай міграцыйнай рызыкай незаконна перайсці мяжу», – зазначае польскі МУС.


Крызіс на заходніх межах трывае з вясны 2021 года. Менавіта тады, у адказ на санкцыі Еўразвязу, улады Беларусі пачалі выкарыстоўваць мігрантаў для атакі межаў заходніх суседзяў.


Сёлета 63 польскія жаўнеры атрымалі раненні падчас сутычак з мігрантамі. Вайсковец Матэўш Сітэк загінуў у выніку ранення нажом, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні твару. Таксама раненні атрымалі 10 памежнікаў, аднаго з іх шпіталізавалі.


Польшча ўзмацняе мяжу, што абыдзецца ёй у больш як 2 мільярды 30 мільёнаў долараў. 15 кастрычніка Сейм прыняў новую міграцыйную стратэгію да 2030 года, якая прадугледжвае ў тым ліку часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак у Польшчы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10