навіны

Энтані Блінкен: Расея была гатовая да ядравага ўдару па Украіне

Энтані Блінкен. Фота: ru.usembassy.gov
Энтані Блінкен. Фота: ru.usembassy.gov
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўны сакратар Белага дому Энтані Блінкен заявіў, што Расея была гатовая ўжыць ядравую зброю супраць Украіны. Але, імаверна, яе адгаварыў Кітай. 

Дзяржаўны сакратар ЗША расказаў у інтэрв’ю выданню «The Financial Times»: у амерыканскай выведкі былі звесткі пра тое, што Уладзімір Пуцін разглядаў магчымасць выкарыстаць ядравую зброю супраць Украіны. 

«Нават калі імавернасць вырасла з 5 да 15 адсоткаў, калі вялося пра ядравую зброю, няма нічога больш сур’ёзнага», – адзначыў у інтэрв’ю Энтані Блінкен.

Паводле дзяржаўнага сакратара, на стрымліванне Расеі ў гэтым пытанні мог паўплываць Кітай.

,,

«У нас ёсць усе падставы меркаваць, што Кітай уступіў у супрацьстаянне з Расеяй і сказаў: "Не ўвязвайцеся туды"», – паведаміў Блінкен. 


Уладзімір Пуцін падчас паседжання Савету бяспекі ў Маскве, Расея. 25 верасня 2024 года. Фота: Alexander Kazakov / Pool / AFP / East News

Крызіс жанру. Да чаго прывядзе змена ядравай дактрыны Расеі?

навіны

Паводле Блінкена, такая дынаміка магла адбывацца тады, калі ЗША паведамілі Кітаю, што Уладзімір Пуцін плануе запусціць ядравую зброю ў космас.

Як вядома, у пачатку 2024 года ў амерыканскіх медыях з’явіліся паведамленні пра тое, што ў канцы 2022-га расейскія ўлады абмяркоўвалі нанясенне ядравага ўдару па Украіне.

Нагадаем, што 19 лістапада Уладзімір Пуцін зацвердзіў новую ядравую дактрыну РФ. Гэта было зроблена на фоне дазволу Злучаных Штатаў наносіць удары ўглыб тэрыторыі Расеі ракетамі ATACMS. У дактрыне прапісаныя асноўныя ўмовы для ўжывання ядравай зброі, адна з іх – напад на тэрыторыю Беларусі.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10