навіны

У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Агулам – 1254 палітвязні

img
Палітвязень Яўген Нікалаевіч – карэспандэнт «Медыя-Палесся», якога затрымалі і збілі на акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года, пасадзілі ў калонію, вызвалілі, затым яшчэ двойчы затрымлівалі. Ён пакінуў Беларусь, вярнуўся дамоў у пачатку 2024 года, быў зноў затрыманы, а потым асуджаны на паўтара года калоніі. Фота: Media-polesye.com
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі асуджаных нібыта за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і абвінавачаных у іх.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка выдае пасведчанне кандыдата Ганне Канапацкай. Менск, Беларусь. 23 снежня 2024 года. Фота: Аляксандр Кушнер / Sb.by
Канапацкая будзе агітаваць за вызваленне палітвязняў і станецца альтэрнатываю Лукашэнку? Наўрад, кажа Цыганкоў навіны

Праваабарончыя арганізацыі «Вясна», «Прававая ініцыятыва», «Lawtrend» і «Human Constanta», а таксама Беларускі ПЭН прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек, якіх абвінавацілі або ўжо накіравалі на адбыванне пакарання паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. У спіс палітвязняў дадалі:


  • Ганну Кміт,
  • Андрэя Селянінава,
  • Яўгена Нікалаевіча,
  • Дзмітрыя Ляха,
  • Дзмітрыя Чарнуху,
  • Аляксандра Крупнікава,
  • Дзмітрыя Глушчанку,
  • Сяргея Чэкеля,
  • Уладзіміра Апановіча,
  • Арцёма Пуценіча.


Як адзначаюць праваабаронцы, гэтых людзей пакаралі за рэалізацыю права на свабоду мірных сходаў, гарантаванае артыкулам 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што пратэсты 2020 года насілі стыхійны, самаарганізаваны і мірны характар; яны былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў, якія праходзілі з парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю дэмакратычнымі, свабоднымі і справядлівымі. Супраць пратэстоўцаў, якія не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы, сілавікі ўжылі непрапарцыйны гвалт, спецсродкі і зброю.


Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць крымінальны пераслед і вызваліць як 10 названых чалавек, так і астатніх палітычных зняволеных і грамадзянаў, затрыманых з палітычных матываў.


Агулам на момант публікацыі ў спісе палітвязняў на сайце «Вясны» 1254 асобы. Гэтая лічба апошнім часам мала мяняецца: хоць некаторых палітвязняў вызваляюць па сканчэнні тэрміну або праз памілаванне, паралельна за краты з палітычных матываў кідаюць новых людзей.


Насамрэч палітычных зняволеных у Беларусі больш за 1254 асобы: праваабаронцы разглядаюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і не паспяваюць за рэпрэсіўнай машынай, а некаторыя сваякі зняволеных выступаюць супраць уключэння тых у лік палітвязняў. Некаторыя праваабарончыя супольнасці называюць большыя лічбы і крытыкуюць «Вясну» за занадта кансерватыўны падыход, які не адпавядае рэпрэсіўным практыкам цяперашняй Беларусі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10