Naviny

Канапацкая будзе агітаваць за вызваленне палітвязняў і станецца альтэрнатываю Лукашэнку? Наўрад, кажа Цыганкоў

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка выдае пасведчанне кандыдата Ганне Канапацкай
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка выдае пасведчанне кандыдата Ганне Канапацкай. Менск, Беларусь. 23 снежня 2024 года. Фота: Аляксандр Кушнер / Sb.by

Прэзідэнцкія выбары 2025 года ў Беларусі пройдуць без кандыдатаў, якія адкрыта крытыкуюць Аляксандра Лукашэнку. Хіба толькі Ганна Канапацкая выступае за вызваленне палітычных вязняў. Ці можна яе лічыць альтэрнатыўнаю кандыдаткаю? Спыталі Віталя Цыганкова.