навіны

У Маскву да Пуціна прыбыў прэм’ер Славаччыны

Прэм'ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца. Фота: EUCO
Прэм'ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца. Фота: EUCO
podpis źródła zdjęcia

У Крамлі адбылася сустрэча кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна з прэм’ер-міністрам Славаччыны Робэртам Фіца.

Як паведамілі ў Крамлі, Робэрт Фіца перабывае ў Маскве з рабочым візітам.

Фіца стаўся трэцім лідарам краіны - чальца Еўразвязу, які прыехаў у Маскву пасля пачатку 24 лютага 2022 года поўнамаштабнае вайны Расеі ва Украіне. Да яго гэта зрабілі прэм’еры Вугоршчыны Віктар Орбан і Аўстрыі Карл Нэгамэр.

Славаччына – адна з нямногіх краінаў, што працягвае купляць расейскі газ. Транзіт газу ідзе праз Украіну, у Кіеве раней заяўлялі, што ён будзе спынены 31 снежня. Таксама ўлады Славаччыны крытыкуюць улады суседняй Украіны, выступаюць супраць яе далучэння да NATO і не пастаўляюць туды ўзбраення для супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10