навіны

Прэм'ер-міністр Славаччыны мяркуе, што вайна ва Украіне неўзабаве скончыцца

Робэрт Фіца
Прэм'ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца. Фота: EUCO
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні саміту Еўразвязу прэм’ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца заявіў, што імавернасць заканчэння вайны ва Украіне найбліжэйшым часам вельмі высокая, паведамляе славацкае інфармацыйнае агенцтва TASR.

Чытайце таксама:
Уладзімір Зяленскі на паседжанні Вярхоўнай рады Украіны. Кіеў, Украіна. 16 кастрычніка 2024 года. Фота: Handout / Ukrainian Presidential Press Service / AFP / East News

Зяленскі прадставіў Вярхоўнай радзе Украіны свой план перамогі. Што ў ім

На думку палітыка, паседжанне Еўрапейскай рады пакажа, калі гэта можа адбыцца, «бо нечакана ўсплывае тэма запрашэння Украіны ў NATО, якое, аднак не будзе «бясплатным».


Фіца пацвердзіў, што ўрад Славаччыны выступае за тэрытарыяльную цэласць Украіны і што ён падтрымае любы мірны план, прапанаваны для ўрэгулявання канфлікту. Акрамя таго, палітык заявіў, што на парадку дня ягонага будучага візіту ў Кітай таксама будуць мірныя перамовы.


Адначасова Фіца кажа, што заўсёды імкнуўся да збалансаваных адносінаў з Расеяй. На ягоную думку, варта прызнаць, што расейцы не пакінуць Крыму і іншых тэрыторыяў, такіх як Данецкая і Луганская вобласці. Прэм’ер Славаччыны лічыць, што расейцы захопліваюць усё новыя тэрыторыі, а канфлікт не мае ваеннага развязання.


Фіца адзначыў, што Славаччына працягвае даваць гуманітарную дапамогу Украіне і што найбольш патрэбная электраэнергія. Прэм’ер-міністр разлічвае на супрацу Украіны ў пытанні імпарту нафты і газу ў Славаччыну.


Нядаўна Робэрт Фіца заявіў, што ён як кіраўнік ураду ніколі не пагодзіцца на ўступленне Украіны ў NATO, бо гэта можа зрабіцца нагодай для трэцяй сусветнай вайны, а таксама, што ён хацеў бы аднавіць нармальныя адносіны з Расеяй пасля заканчэння поўнамаштабнай вайны, развязанай Пуціным ва Украіне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10