навіны

На Гомельшчыне вецер паадключаў электрычнасць і парваў вялікі дзяржаўны сцяг

Парваны ветрам дзяржаўны сцяг у Гомлі. Скрыншот з відэа: Флагшток Гомельшчына / Telegram
Парваны ветрам дзяржаўны сцяг у Гомлі. Скрыншот з відэа: Флагшток Гомельшчына / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Надвор’е працягвае шкодзіць беларускім рэгіёнам. А таксама ўчыняць ідэалагічныя дыверсіі. Пра наступствы навальніцы ў ноч на 9 чэрвеня паведамляюць улады Гомельскай вобласці і мясцовыя альтэрнатыўныя медыі.

Улады Гомельшчыны адзначаюць, што моцны вецер парывамі да 20 м/с, залевы і навальніцы парушылі электразабеспячэнне ў 72 населеных пунктах рэгіёну. Найбольш праз непагадзь пацярпелі Гомельскі, Мазырскі і Рэчыцкі раёны. Абрывы электралініяў адбыліся праз падзенні дрэваў, пашкоджанні апораў ды іншых элементаў ЛЭП. А 8:00 працягваліся аднаўленчыя працы ў 25 населеных пунктах.

Тым часам «Флагшток» паведамляе, што начная навальніца парвала афіцыйны сцяг плошчаю 72 м² на флагштоку ў цэнтры Гомля. На відэа, апублікаваным у TikTok з няправільнаю датаю, бачна, як палотнішча рвецца падчас моцнага ветру.

Выданне адзначае, што новы сцяг, найхутчэй, будзе аплачаны з бюджэтных сродкаў. Такія сцягі вырабляюцца паводле адмысловай замовы, іх кошт не разгалошваецца.

У ноч на 8 чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшоў магутны навальнічны фронт. Парывы ветру дасягалі 23 м/с. Ад гэтага пацярпелі шэсць населеных пунктаў у чатырох раёнах Берасцейскай вобласці і ў адным раёне Менскай, дзе пашкоджаныя дахі 22 жылых дамоў. Зафіксаваныя 36 выпадкаў падзення дрэваў (27 – у Берасцейскай, 7 – у Менскай, 2 – у Магілёўскай вобласці), у выніку чаго пашкоджаны адзін аўтамабіль у Ганцавіцкім раёне Берасцейшчыны.

На Меншчыне праз падзенне галля і дрэваў на электралініі парушэнні электразабеспячэння былі зафіксаваныя ў 112 населеных пунктах.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10