навіны

У Беларусі цяпер больш прафесіяў, на якія можна браць замежнікаў без дазволу

Прадавец
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пашырыла пералік працоўных прафесіяў і пасадаў службоўцаў, на якія замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства можна прыцягваць у спрошчаным парадку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dzr.by

Беспрацоўе ў Беларусі скарачаецца, а колькасць вакансіяў расце

навіны

У спіс прафесіяў, якія не патрабуюць дадатковых дазволаў для замежнікаў, дадалі шэсць пазіцыяў: манцёр пуці, прадавец, слесар-сантэхнік, інжынер-электронік, тэхнік, электрамеханік.


Новаўвядзенні, прадугледжаныя пастановай Міністэрства працы № 99 ад 12 снежня 2024 года, набываюць моц 1 студзеня 2025 года.


Пры прыёме на працу замежнікаў на прафесіі і пасады, вызначаныя ў спісе, наймальніку дастаткова паведаміць пра гэта ў орган унутраных справаў. Калі ж справа датычыць прафесіяў, якіх няма ў пераліку, наймальнік мусіць атрымаць спецыяльны дазвол і даказаць, што вакансію не можа заняць грамадзянін Беларусі ці замежнік, які мае дазвол на жыхарства ў Беларусі.


Агулам пералік прафесіяў, на якія замежнікаў можна браць у спрошчаным парадку, уключае ў сябе 41 працоўную прафесію і 18 пасадаў службоўцаў.


Папярэдні раз гэты спіс пашыраўся сёлета ў ліпені. Сярод іншых, там ёсць аграном, акушэрка, ветэрынарны лекар, лекар-спецыяліст усіх спецыяльнасцяў, фельчар, інжынер, інжынер-канструктар, інжынер-праграміст і г. д.


Паводле стану на 20 снежня 2024 года, у Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў шукаюць 166 203 працаўнікоў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10