навіны

На гандляванні другі раз выставілі арыштаваны дом Цапкалаў. Кошт знізілі ў 1,3 разу

Крыніца: «Белюразабеспячэнне»
Крыніца: «Белюразабеспячэнне»
podpis źródła zdjęcia

Будынак ужо спрабавалі прадаць у лістападзе, але ахвочых не знайшлося.

Дом агульнаю плошчаю 418,3 кв. м на вул. Цяплічнай 7 у Менску выставілі на гандляванні разам з зямельным надзелам плошчаю 0,1411 га. У склад лота таксама ўваходзіць разнастайная маёмасць, мэбля, побытавая тэхніка і прадметы інтэр’еру, відэадамафон, альтанка з мангальнаю зонаю, абсталяванне сістэмы паліву ды іншыя прадметы.

Пачатковы кошт паводле аб’явы на сайце «Белюразабеспячэння» складае Br 1 683 200, задатак 10 %. У нерухомасці прапісаныя двое няпаўнагадовых дзяцей. 

Кошт знізілі ў 1,25 разу ў параўнанні з першымі гандляваннямі, што не адбыліся ў лістападзе 2024 года праз адсутнасць ахвочых. Тады стартавы кошт будынку складаў Br 2 104 000. 

У красавіку 2024 года з другога разу на аўкцыёне прадалі трохпакаёвую кватэру ў Менску плошчаю 103,7 кв.м за Br 395,7 тысячы, таксама арыштаваную ўладамі ў былога бізнесоўца і ягонай жонкі.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10