навіны

З акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны рэзка павялічыліся пастаўкі ў Беларусь

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: rw.by
podpis źródła zdjęcia

Зафіксаванае рэзкае павелічэнне паставак у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны – з 10 тысяч тонаў за 2020–2023 гады да больш як 25 тысяч тонаў за дзевяць сёлетніх месяцаў. І гэта ў 2,5 разу перавышае аб'ёмы за папярэднія чатыры гады, узятыя разам.

Як піша belzhd.com, у 2024-м змяніўся склад асноўных грузаў. Калі раней большая частка паставак прыпадала на вугальныя руды і спадарожныя грузы, то цяпер гэта пракат металаў і вырабы з яго.


Толькі сёлета ў РБ з ДНР / ЛНР паставілі:


  • Сталь ліставую –13 179 тонаў;
  • Гліну (каалін) – 5850 тонаў;
  • Смолы каменнавугальныя – 3540 тонаў;
  • Ліставыя штрыпсы –1380 тонаў;
  • Ліцейны кокс – 526 тонаў;
  • Бэлькі і швелеры N 10 – 12–276 тонаў;
  • Дыябазавыя парашкі – 260 тонаў;
  • Бэлькі і швелеры іншых тыпаў – 414 тонаў.


Пастаўкі здзяйсняюцца ў асноўным праз чыгунку. Афіцыйным і пакуль адзіным адпраўніком усіх грузаў у РБ ёсць ТАА «ФЛОРАНС», зарэгістраванае, як высветлілася, у Маскве.


Вядома, што грузы з акупаваных тэрыторыяў атрымалі 14 беларускіх прадпрыемстваў. У тым ліку – БелАЗ, МАЗ, «Керамін», Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання, «Магілёўтрансмаш».

Таксама глядзіце ў выданні:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10