навіны

У Беларусі ўводзіцца электронная віза

Здымак носіць ілюстрацыйны характар
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: euroradio.fm
podpis źródła zdjęcia

Урад Беларусі ўнёс змены ў візавыя правілы. Адным з новаўвядзенняў стала электронная віза.

Адпаведная ўрадавая пастанова была падпісаная 16 снежня і апублікаваная сёння, 19 снежня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Электронная віза пачне дзеяць праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Дарэчы, прэзентацыя электроннай візы адбылася на выставе «ТІБО» яшчэ ў 2022 годзе.


Выдаваць электронныя візы будуць у аперацыйнай сістэме «Консул». За паслугу з заяўнікаў будуць браць плату.


Атрымаць беларускую электронную візу змогуць грамадзяне абмежаванага пераліку краінаў – у спісе іх 67. Візы будуць аднаразовымі і індывідуальнымі. Тэрмін іх дзеяння будзе не большы за 30 содняў. Звесткі пра асобаў, якія падарожнічаюць разам, у такія візы ўносіцца не будуць.


Электронныя візы будуць мець наступныя катэгорыі ў залежнасці ад мэты паездкі:


  • дзелавая паездка;
  • удзел у спартовых, культурных, навуковых, адукацыйных падзеях і стажаваннях;
  • прыватныя справы;
  • турызм.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10