навіны

Макрон прыляцеў у Варшаву. Абмяркоўваецца міратворчая місія ва Украіне

Фота: Andrzej Iwanczuk/NurPhoto via Getty Images
Фота: Andrzej Iwanczuk/NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прыбыў у Варшаву ў чацвер, 12 снежня, каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам Польшчы. Адна з галоўных тэмаў, што будзе абмяркоўвацца, – дапамога Украіне.

Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Facebook
Трамп: Расея аслабленая, яна страціла ў вайне 600 тысячаў вайскоўцаў Вайна

Францыя прапануе міратворчую місію, якая пасля спынення агню будзе гарантаваць, што Расея не парушыць меркаваную дэмаркацыйную лінію. Пра тры шляхі гарантавання бяспекі Украіне выданню «Rzeczpospolita» распавёў Каміль Гранд, які раней займаў пасаду генеральнага сакратара NАТО па абаронных інвестыцыях.

Першы шлях – «нямецкі»: прыняцце Украіны ў NАТО нават без канчатковага вызначэння яе межаў, як гэта было з Нямеччынаю ў 1955 годзе. Аднак на такі варыянт не пагаджаюцца ЗША і Нямеччына.

Другі шлях – «ізраільскі». Ён уключае ў сябе масавыя пастаўкі зброі ва Украіну нават пасля спынення агню і заключэння міру.

«Гэта сумнеўна, улічваючы бюджэтныя цяжкасці як у ЗША, так і ў Еўропе», – зазначае Гранд.

І трэці шлях – «карэйскі», ці міжнародная міратворчая місія на прыклад той, што ахоўвае дэмаркацыйную лінію паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі ўжо больш за 70 гадоў.

«Менавіта на трэцяй мадэлі, з уключэннем элементаў першай і другой, будуць будавацца гарантыі бяспекі Кіева», - кажа Каміль Гранд.

Яшчэ 11 лютага 2024 года Макрон выказаў ідэю адпраўлення замежных войскаў ва Украіну. 11 лістапада гэтае пытанне ён абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі. 27 лістапада Макрон звярнуўся з гэтай жа тэмай да ўдзельнікаў саміту «васьмёркі» паўночных і балтыйскіх краінаў у Гарпсундзе.

Над праектам такой міратворчай місіі цяпер працуе Элі Тэнэнбаўм, эксперт Французскага інстытуту міжнародных зносінаў. Ён патлумачыў «Rzeczpospolita», што місія можа складацца з пяці брыгадаў ці агулам каля 40 тысячаў салдатаў. Тэнэнбаўм выказаў меркаванне, што Польшча магла б узяць на сябе камандаванне адной з гэтых брыгадаў.

«У сувязі з вайсковым патэнцыялам, што хутка расце, і з геаграфічным палажэннем, Польшча становіцца істотным элементам такога плану – гэта прычына прыезду Макрона ў Варшаву», – зазначае Гранд.

Паводле былога прадстаўніка NАТО, чым больш дзяржаваў возьме ўдзел у міратворчай місіі, тым больш шанцаў, што Расея не наважыцца на чарговую атаку супраць Украіны.

Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы 9 снежня з лідарам ХДС/ХСС Фрыдрыхам Мэрцам, імаверна, будучым канцлерам Нямеччыны, заявіў, што такая міратворчая місія магла б даць бяспеку Украіне, пакуль няма гарантыяў NАТО.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10