Вайна

Трамп: Расея аслабленая, яна страціла ў вайне 600 тысячаў вайскоўцаў

Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Facebook
Доналд Трамп. Фота: Donald J. Trump / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт-элект Злучаных Штатаў Амерыкі Доналд Трамп заявіў, што Украіна хацела б заключыць пагадненне для спынення вайны. Нагодай для гэтай заявы сталася падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі.

Сірыйскія паўстанцы. Фота: syriahr.com

Дамаск паў, прэм’ер Сірыі гатовы да «перадачы ўлады»

навіны

«Асада больш няма. Ён уцёк са сваёй краіны. Ягоная апякунка, Расея, Расея, Расея на чале з Уладзімірам Пуціным, больш не была зацікаўленая ў яго абароне. У Расеі першапачаткова не было прычын там знаходзіцца. Яны страцілі ўсякую цікавасць да Сірыі праз Украіну, дзе блізу 600 000 расейскіх жаўнераў ляжалі параненымі або забітымі ў вайне, якая ніколі не павінна была пачынацца і магла б працягвацца вечна. Расея і Іран цяпер знаходзяцца ў аслабленым стане, адна – праз Украіну і дрэнную эканоміку, іншая – праз Ізраіль і яго баявыя поспехі», – заявіў Трамп у сваёй сацсетцы TRUTH.

Разам з тым, паводле яго, і Украіна хацела б «заключыць угоду і спыніць вар’яцтва», бо страціла «400 000 жаўнераў і яшчэ больш мірных жыхароў».

«Неабходна неадкладна спыніць агонь і пачаць перамовы. Занадта шмат жыццяў марнуецца дарэмна, занадта шмат сем’яў руйнуецца, і калі гэта працягнецца, гэта можа перарасці ў нешта значна большае і значна горшае. Я добра ведаю Уладзіміра. Цяпер яго час дзейнічаць. Кітай можа дапамагчы. Свет чакае!» – заявіў Трамп.

Пакуль улады Расеі і Украіны ніяк не каментавалі гэтую заяву.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 7 снежня сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і абраным прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Зяленскі назваў сустрэчу прадуктыўнай і заявіў, што ўсе яны хочуць завяршыць вайну як мага хутчэй і справядліва.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10