навіны

Гіганцкі стадыён, аўтобусныя туры і білеты за $ 5 тыс. Канцэрт Каржа ў 5-ую гадавіну выбараў

Канцэрт Макса Каржа. Фота: maxkorzh.eu
Канцэрт Макса Каржа. Фота: maxkorzh.eu
podpis źródła zdjęcia

Беларускі выканаўца Макс Корж паведаміў пра старт продажу квіткоў на канцэрт у Варшаве, запланаваны на пятую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года – 9 жніўня 2025 года.

Belsat

Макс Корж – наш гонар, наш сорам ці наогул не наш? Як успрымаць ягоную неўміручую папулярнасць

навіны

Канцэрт пройдзе на адным з найбуйнейшых стадыёнаў Польшчы – «PGE Narodowy» ў Варшаве.

«Гэты легендарны стадыён, з агульнай умяшчальнасцю 72 тысячы гледачоў, стане ідэальнай пляцоўкай для нашай імпрэзы. Прастора будзе цалкам абсталяваная для стварэння незабыўнай атмасферы і максімальнага камфорту для ўсіх гасцей», – гаворыцца на сайце выканаўцы.

На білетных сэрвісах кошт квіткоў стартаваў ад 190 злотых ($ 47) і даходзіць да 20 тысячаў злотых ($ 4954) у VIP-сектары.

Арганізатары канцэрту абяцаюць аўтобусныя туры з розных гарадоў Еўропы. Таксама з 8 да 10 жніўня 2025 года ў Варшаве будзе арганізаваны намётавае мястэчка, дзе «ўсе ахвочыя змогуць размясціцца пад зорным небам, у атмасферы, з найлепшым вайбам».

Асобы да 18 гадоў могуць наведаць канцэрт толькі ў суправаджэнні паўналетняга (не абавязкова з бацькоў). Да 6 гадоў нельга наведваць канцэрт, нават у суправаджэнні бацькоў.

Макс Корж пакінуў Беларусь у кастрычніку 2024 года пасля выкліку ў міліцыю. Выступ у Варшаве стане ягоным першым канцэртам у Польшчы з 2019 года.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10