Макс Корж – наш гонар, наш сорам ці наогул не наш? Як успрымаць ягоную неўміручую папулярнасць
11.07.2024, 14:58
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Спыталі музычных журналістаў Аляксандра Чарнуху і Марыну Савіцкую.
Беларускі спявак Макс Корж ужо не выступае ў Беларусі і Расеі, але збірае вялізныя натоўпы ў Рызе, Талліне і Празе. Пытанні аб тым, як ставіцца да Каржа і папулярнасці ягонай «пацанскай» музыкі, не сціхаюць у байнэце больш за дзесяць гадоў і зноў падняліся пасля нядаўняга выпуску «Жыцця-маліны». «Белсат» паспрабаваў разабрацца ў гэтым з музычнымі журналістамі Аляксандрам Чарнухам і Марынай Савіцкай.
Паводле некаторых паказнікаў, Макс Корж не надта актыўны: невядома, дзе ён жыве і чым займаецца, інтэрв’ю даўно не дае, апошні альбом выдаў тры гады таму, канцэрты за апошнія два гады можна пералічыць па пальцах адной рукі. З другога боку, ён сабраў стадыёны летась у Рызе, а сёлета ў Празе і Талліне, і ягоныя нешматлікія новыя трэкі збіраюць мільёны праслухоўванняў. То бок, трэба яму з’явіцца, як выяўляецца, што ён шалёна папулярны.
Канцэрт Макса Каржа. Таллін, Эстонія. 29 чэрвеня 2024 года. (Фота: Maxkorzh.live)
Аляксандр Чарнуха падрабязна расказваў пра прычыны папулярнасці Каржа ў нядаўнім інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна» і раней на сваім аўтарскім канале «Міністэрства сепультуры». На просьбу «Белсату» ён каротка пераказвае: Корж працуе на вельмі шырокую аўдыторыю і выдатна ведае ейныя патрэбы і патэрны паводзінаў, а таксама мае арганізацыю прыхільнікаў, падобную да футбольнага фанацкага сектару.
«Першае – гэта жанры, з якімі ён працуе: гэта і хіп-хоп, і шансон, і поп-музыка вельмі зразумелая, пабудаваная на простых гітарных хадах, – пералічвае Чарнуха. – Гэта зразумелая для прадстаўнікоў усходняй Еўропы музычная структура, яскравая і такая песенная менавіта.
Другое – гэта мэсіджы, якія транслюе Корж: універсальныя мэсіджы пра мір ва ўсім свеце, сяброўства, каханне і гэтак далей. Усе ягоныя тэмы так ці інакш актуальныя і вечныя.
Трэцяе – ён вельмі крута працуе са сваім кам’юніці. Гэта падобнае на цэлую сетку нейкіх арганізацыяў, якія ўсе пабудаваныя пад брэндам „Макс Корж“, і яны арыентаваныя на офлайнавы варушняк у першую чаргу, на нейкія імпрэзы і вялікія канцэрты, якія арганізуюцца на вельмі высокім узроўні, з выездамі, з цэлымі арганізацыямі, якія вельмі крута сябе паводзяць у тым ліку на стадыёнах. То бок ты бачыш людзей, якія заахвочваюць іншых удзельнічаць у слэме, запальваюць публіку».
Марына Савіцкая, музычная журналістка, радыёвядоўца і суарганізатарка музычнай прэміі «Uwaga!», лічыць, што галоўны сакрэт папулярнасці Макса Каржа – у ягонай простасці:
,,
«Калі ён толькі-толькі сказаў сваё першае слова на сцэне, ён паказаў сябе як свой хлопец, такі зразумелы, такі натуральны і гэтак далей».
У тым, што папулярнасць не згасае, Савіцкая бачыць настальгічны складнік.Людзі хочуць адчуць сябе ў такім вайбе, адчуць сябе часткай той Беларусі, якая была да 2020 года.
Чарнуха падкрэслівае: творцы з глабальнай папулярнасцю працуюць з глабальнымі і ўніверсальнымі мэсіджамі. Не кажуць наўпрост, але людзі разумеюць, пра што гаворка.
,,
«Што тычыцца беларускамоўных трэкаў, мне здаецца, што Максім можа сабе на гэтым этапе развіцця сваёй творчасці дазваляць трэкі па-беларуску, – мяркуе Чарнуха. – Пытанне, чаму ён гэта не робіць, дастаткова рытарычнае. Мне падаецца, яго трэба адрасаваць непасрэдна Каржу».
Чарнуха заўважае, што ў песнях Каржа былі «спробы імплементацыі» каларытных беларускіх словаў: слова «Стилёво» не вельмі арганічна гучыць па-расейску, гэта нешта з беларускім каларытам. У кліпе «Слово пацана» быў дыялог па-беларуску. У «Мой друг» апісвае менскую Грушаўку і перадае прывітанне роднаму Лунінцу, ды і агулам у кліпах паказвае характэрныя пейзажы беларускіх гарадоў. Можа, не спявае па-беларуску проста таму, што працуе на глабальную аўдыторыю.
Савіцкая не сумняецца, што папулярнасці ўзроўню Каржа можна дамагчыся з песнямі па-беларуску – абы яны былі дастаткова простыя. Як прыклад яна прыводзіць «Naviband»: першая ж іх песня «Абдымі мяне» была па-беларуску, і колькі кавераў на яе нарабілі!
«Не сакрэт, чаму заўсёды выбухае музыка папсовага скіравання: яна часцей за ўсё пра каханне, пра кветачкі, – працягвае яна. – Штосьці простае і вельмі блізкае кожнаму чалавеку. Не абавязкова мець высокі інтэлектуальны ўзровень, каб прасякнуцца гэтым настроем. Гэта проста тое, што кожны дзень ты бачыш, з чым кожны дзень сутыкаешся».
У Беларусі Савіцкая чула розных выканаўцаў са складанай музыкай. Такой, пасля якой трэба сесці і падумаць, пра што кажа аўтар твору ці што сам бачыш у творы. На гэта не ва ўсіх ёсць час. Журналістка хацела б назваць такіх беларускіх музыкаў, але не называе з меркаванняў іхнай бяспекі.
Ці хапае беларускага паходжання і тых адсылак да Беларусі, каб адносіць Каржа да беларускай музыкі, а не «расейска-пацанскай», «музыкі расейскамоўнай прасторы» альбо нават да «русского мира»?
Корж спявае на расейскай, але і большасць беларусаў размаўляе па-расейску, нагадвае Савіцкая. Таму яна ўспрымае гэта як адлюстраванне грамадства: Макс Корж – гэта простая музыка на той мове, на якой слухачы зразумеюць.
Канцэрт Макса Каржа. Таллін, Эстонія. 29 чэрвеня 2024 года. (Фота: Maxkorzh.live)
Савіцкая выступае за тое, каб людзі, якія нарадзіліся ў Беларусі і штосьці рабілі ў Беларусі, лічыліся беларускімі артыстамі, нават калі з’язджаюць з краіны. Тыя ж «Бі-2», настойвае яна, гэта беларускія артысты. Чарнуха тых жа думак:
,,
«Мы ў такім становішчы, калі мы ўсіх мусім рабіць беларусамі, хто мае дачыненне да Беларусі, і вакол іх будаваць беларускі кантэкст, – перакананы Чарнуха. – Адмаўляцца ад людзей проста таму, што яны спяваюць не па-беларуску, транслююць нейкія думкі, якія падаюцца нам не зусім беларускімі, і арыентаваныя на не зусім беларускую аўдыторыю… Мне падаецца, гэта наўмысная пабудова гета. Наадварот, нам трэба пашыраць беларускі кантэкст, таму для мяне пытанне беларускасці Каржа нават не гучыць».
1 верасня 2023 года ў Каржа выйшла 16-хвіліннае відэа «Макс Корж о жизни». Пра што яно, сказаць цяжка, думкі сфармуляваныя вельмі размыта і невыразна, але здаецца, штосьці супраць вайны. Песня «Холодное утро» дакладна супраць нейкай вайны – хутчэй за ўсё, ва Украіне. А «Тепло», мяркуючы з кантэксту, супраць таго, што Аляксандр Лукашэнка ўтрымлівае ўладу ў Беларусі. Чаму так няўпэўнена і шматзначна?
Савіцкая лічыць, што беларусы яшчэ да 2020 года добра навучыліся казаць не наўпрост, «пасхалкамі», бо калі кажаш прама, разумееш, што «могуць быць праблемы». Намёкі – гэта тое, што часцей за ўсё не мае такіх вялікіх наступстваў. Каржу, упэўненая яна, ёсць пра што казаць, як і кожнаму чалавеку. Іншая справа, наколькі гэта глыбокія думкі ці наколькі яны адгукаюцца аўдыторыі.
«Мне падаецца, што спадар Корж здабыў сабе такую аўдыторыю, якая яго добра разумее, – заўважае Савіцкая. – Але ці варта шукаць тут нейкія напалеонаўскія замахі? Думаю, хутчэй за ўсё, не. Больш за тое, мне падаецца, што Макс Корж – гэта чалавек, які ўсведамляе, што ён робіць, і ён разумее, што частка ягонай аўдыторыі знаходзіцца ў Беларусі».
Чарнуха зноў жа раіць адрасаваць пытанне самому Каржу, але выказвае здагадку: на ўсіх музыкаў з вялікай аўдыторыяй вялікі ціск, бо ці бацькі жывуць у Беларусі, ці яшчэ штосьці, што для творцы вельмі балюча. Ды і глабальныя творцы працуюць з універсальнымі мэсіджамі, дэшыфроўкай якіх займаюцца ўжо іншыя, а творца можа, ды не мусіць тлумачыць аўдыторыі, што хацеў сказаць і чаму так сказаў.
,,
«Мне падаецца, патрабаванне акрэсленай пазіцыі ў гэтых абставінах можна ўспрымаць як ціск на творчага чалавека, – лічыць Чарнуха. – Але мне падаецца, што Корж вельмі адназначна акрэсліў пазіцыю ў сваіх мэсіджах і песнях: былі радкі „Прав тот, кто защищает свой дом“».
У песнях Макса Каржа шмат ад савецкай і постсавецкай напаўкрымінальнай «пацанскай» культуры. Нават альбом «Домашний», на вокладцы якога Корж з жонкай і дачкой у нацыянальных строях, утрымлівае песні калі не з поўнай мізагініяй, то прынамсі з вялікай непавагай да жанчыны як самастойнага чалавека. Ці не шкодзіць беларусам тое, што папулярны спявак транслюе такое?
Савіцкая адказвае: Макс Корж можа выказвацца як заўгодна, бо ён артыст і творчая асоба, ды й Корж трывала асацыюецца найперш з «пацанскай» мовай.
«Ён, я думаю, спрабаваў данесці нейкую сваю думку так, як умее, і гэта не заўсёды на мой асабісты погляд удала, – кажа яна, падкрэсліўшы «мой». – Але разам з тым, ён як адчувае гэта, так і даносіць. Як умее, так і спявае».
,,
«Хацелася б, канешне, каб мы ўсе былі выхаваныя, прыгожыя і файныя, але давайце шчыра: часам гэта абсалютна не так бывае, – смяецца Савіцкая. – Вельмі класна было б, калі б такой пацанскай мовай выказваліся больш паважлівыя адносіны не толькі да жанчын, але і наогул. Мне хацелася б бачыць усіх беларусаў выхаванымі, прыгожымі, культурнымі, моцнымі… Тым больш, мы такімі і з’яўляемся. Але хацелася б, каб такія мэсіджы трансляваліся і праз музыку. Але зноў жа, гэта мне хацелася б, гэта мой погляд. А што там артысты са сцэны, які вайб – гэта, хутчэй, пытанне да іх».
Чарнуха адзначае, што не пагаджаецца з усім, што Корж транслюе, але крытыкуе тых, хто заклікае не звяртаць на Каржа ўвагі: гэтыя песні «трапляюць у нерв» вялікай часткі беларусаў. Ёсць людзі, якія падкрэсліваюць, што не слухаюць Каржа і ніхто ў іх асяроддзі не слухае Каржа, таму якая ён увогуле зорка? Але арыентавацца на свой сціплы жыццёвы досвед і заганяць сябе ў гета меркаванняў – гэта вельмі небяспечная і няправільная пазіцыя.
«Я б успрымаў гэта як адлюстраванне паводніцкіх патэрнаў бальшыні беларусаў і беларусак, якія ўсё роўна жывуць у гэтым кантэксце патрыярхату, – адказвае Чарнуха. – Гэта балюча, гэта непрыемна. Але гэта цікава: мне падаецца, тут інтарэс ужо не творчы, а менавіта гуманістычны, з гледзішча сацыяльных навук. Макс Корж проста адлюстроўвае. Ён вельмі добра адчувае тое, што адчувае ягоная аўдыторыя, і вельмі добра на яе гэта транслюе».
То што, ставіцца да Каржа як да вынікаў сацыялагічнага даследавання? Ці варта казаць «добра, што ёсць такі папулярны беларус» або «кепска, што з такой музыкай папулярны»? Чарнуха смяецца: а чаму выкарыстоўваць «або», калі адно не выключае другога.
,,
«Корж – гэта цікавая сацыяльная з’ява ў першую чаргу, – тлумачыць ён. – Менавіта з антрапалагічнага пункту гледжання ён цікавы для вывучэння персанаж. Калі казаць пра музычны складнік – гэта справа густу. Мы ж не кажам пра палякаў, што яны нейкія дзіўныя, не такія за тое, што любяць disco polo. Гэта проста такая сацыяльная з’ява, культурніцкі пласт вельмі глыбінны. Кожны выбірае тую музычную хвалю, якая яму больш даспадобы. У нас вось такая».
Ці ганарыцца тым, што беларус збірае стадыёны, Чарнуха раіць кожнаму вырашаць самастойна: зусім не абавязкова цікавіцца сваім і любіць сваё толькі за тое, што яно сваё. Але калі падабаецца, калі якаснае, калі адгукаецца, дык ганарыся і транслюй.
Канцэрт Макса Каржа. Таллін, Эстонія. 29 чэрвеня 2024 года. (Фота: Maxkorzh.live)
Савіцкая выказваецца больш пазітыўна: Макс Корж – беларускі артыст, і гэта добра, што беларускі артыст можа збіраць вялікія залі па ўсім свеце, дагруквацца да сэрцаў людзей. І як артыст ён можа выказвацца на любыя тэмы:
,,
«Я б не ставіла рамак, як гэта характарызуе беларусаў, – разважае Савіцкая. – Калі ўзяць усю беларускую супольнасць, хіба можна па адным чалавеку сказаць, што гэты чалавек прадстаўляе ўсе інтарэсы, усе погляды людзей? Не. Проста класна, што ёсць Макс Корж. Класна, што ёсць Лявон Вольскі. Класна, што ёсць гурт „Крама“…»
Яна адзначае, што гісторыя прыходу Каржа да музыкі рамантычная і прыгожая: кінуў вучобу, узяў у маці грошы, паспрабаваў заняцца – і атрымалася файна. То хай гэтая гісторыя будзе натхняльнай: рабіце тое, што насамрэч хацелі б рабіць, і няхай атрымаецца штосьці файнае і такое ж моцнае, галоўнае працаваць-працаваць-працаваць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.