У лістападзе 2024 года на волю выйшлі як мінімум 87 палітзняволеных, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
З іх 24 цалкам адбылі свае тэрміны, 63 былі памілаваныя Лукашэнкам. З агульнай колькасці вызваленых – толькі 4 жанчыны.
Усяго з 2020 года на волю выйшлі як мінімум 1302 палітвязня, якія цалкам адбылі свае тэрміны пакарання. Адначасова ў лістападзе праваабаронцы зафіксавалі 671 факт палітычна матываванага пераследу, з іх 377 – адміністратыўныя суды.
Па стане на 6 снежня 2024 года ў Беларусі за кратамі застаюцца 1288 палітвязняў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu