навіны

Суд за «здраду дзяржаве» і абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Блогер Вадзім Ермашук. Крыніца: БАЖ
Блогер Вадзім Ермашук. Крыніца: БАЖ
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за ходам рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў Беларусі. Прыводзім хроніку за нядзелю, 1 снежня.

27 лістапада суд Ленінскага раёна Горадні прызнаў Instagram-старонку блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука (Vadimati) «экстрэмісцкай». Таксама «экстрэмісцкімі» сталі візуальны матэрыял і тэкст «ermashukvadimati». Ермашук выйшаў на волю сёлета 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі за «абразу дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У жніўні Ермашук паведаміў пра выяўленае ў яго анкалагічнае захворванне.

Акрамя старонкі Vadimati, спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў папоўнілі TikTok-старонкі «grodno_courts», «saanfranciscoo», Instagram-старонка «a_matsiyeuskaya», тэлеграм-каналы і чаты «Вiдсiч», «Йолки», «Справедливый мир», «Дипломатия», «БСДП», «Беларускi iнстытут публiчнай гiсторыi», «БХД Партыя Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя», «sekktor магчымасцi для культурных i творчых людзей Беларусi».

20 снежня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць апеляцыйную скаргу актывісткі і былой старшыні незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, якую асудзілі агулам на 6 гадоў калоніі паводле абвінавачанняў у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, распальванні сацыяльнай варожасці і закліках да санкцый. Нагадаем, першы прысуд ёй быў вынесены ў красавіку 2024-га (Брыцікавай прызначылі тры гады пазбаўлення волі), у верасні Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме прызначыў былой старшыні незалежнага прафсаюза яшчэ тры гады калоніі.

19 снежня ў Менскім гарадскім судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць Аляксандра Кудрэвіча, якога абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 2 арт. 356 КК) і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК). Дэталі справы пакуль не раскрываюцца.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10