навіны

У Беларусі звальненняў ізноў стала больш, чым уладкаванняў на працу

Працаўнікі Наваполацкага заводу тэхналагічных металаканструкцыяў на сустрэчы з Наталляй Качанавай. 14 сакавіка 2025 года. Фота: sovrep / Telegram
Працаўнікі Наваполацкага заводу тэхналагічных металаканструкцыяў на сустрэчы з Наталляй Качанавай. 14 сакавіка 2025 года. Фота: sovrep / Telegram
podpis źródła zdjęcia

За першыя чатыры месяцы 2025 года прадпрыемствы ў Беларусі значна часцей звальнялі рабочых, чым наймалі. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Інфармацыя, аднак, не датычыць мікра- і малых прадпрыемстваў без ведамаснай падпарадкаванасці.

За студзень – красавік у Беларусі былі прынятыя на працу 196,33 тыс. асобаў, а звольненыя – 209,46 тыс. Звальненняў выйшла на 13,13 тыс. больш.

У студзені – сакавіку колькасць працаўладкаванняў перавышала колькасць звальненняў, але ў красавіку звольненых было больш за прынятых на працу на 17,76 тыс. асобаў (70,23 тыс. супраць 52,47 тыс.). І гэта пры тым, што колькасць працаўладкаванняў паводле вынікаў чатырох месяцаў адносна аналагічнага перыяду 2024 года вырасла амаль на 9 %. Колькасць звальненняў таксама вырасла – на 6,5 %.

З 209,46 працаўніка, звольненых за студзень – красавік, за прагул ды іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны працу страцілі 11,75 тыс. асобаў; праз ліквідацыю арганізацыі, скарачэнне колькасці або штату працаўнікоў – 750. Пры гэтым у гадавым выражэнні колькасць парушальнікаў павялічылася на 0,2 %, а скарочаных – зменшылася на 12,8 %.

У красавіку ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4,136 млн асобаў. Гэта на 10,4 тыс. менш, чым у сакавіку.

Праз масавую эміграцыю беларусаў пасля 2020 года ўлады сутыкнуліся з істотным кадравым дэфіцытам. Зменшыць яго спрабуюць з дапамогай пенсіянераў і мігрантаў. Станам на 3 чэрвеня ў краіне шукаюць 209 903 працаўнікоў.

З 1 студзеня ў Беларусі ўказам № 402 аб сацыяльным падтрыманні адмянілі абмежаванні на памер пенсіяў для асобаў сталага веку, якія працягваюць працаваць. Гэта выклікала рост колькасці працоўных пенсіянераў.

Таксама Аляксандр Лукашэнка справакаваў вялікую незадаволенасць у беларускага грамадства пасля таго, як паабяцаў прывезці ў Беларусь 150 тысячаў пакістанскіх працоўных мігрантаў на замену тым беларусам, якія з'ехалі праз ягоную палітыку.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10