навіны

Сямёра афрыканцаў спрабавалі запаўзці з беларускіх ВНУ ў Літву. За што і былі затрыманыя

Мігранты паўзуць з Беларусі ў Літву. Фота: vsat.lrv.lt
Мігранты паўзуць з Беларусі ў Літву. Фота: vsat.lrv.lt
podpis źródła zdjęcia

Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы паведаміла пра затрыманне і вяртанне назад у Беларусь сямі грамадзянаў Афрыкі, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну.

Чытайце таксама:
Мігранты ў беларускіх лясах увесну 2025 года. Скрыншот: Tiktok

Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе

Удзень 1 чэрвеня літоўскія памежнікі ў Варэнскім раёне, у запаведніку Чапкяляй, зафіксавалі праз сістэму памежнага кантролю семярых нелегальных мігрантаў. Тыя з балотаў на беларускім баку мяжы, паўзком і катаючыся па зямлі адзін за адным, запаўзлі на літоўскую тэрыторыю, думаючы, што іх так не заўважаць.

Літоўскія памежнікі затрымалі іх. Шэсць парушальнікаў назваліся грамадзянамі Гамбіі, адзін – Маўрытаніі. Мужчыны блытана і непаслядоўна паведамілі памежнікам, што яны студэнты, якія навучаюцца ў беларускіх навучальных установах. Ніводзін з іх не меў дакументаў.

Літоўскія памежнікі старанна ацанілі стан здароўя мігрантаў і не выявілі ў іх праблемаў. Ад пакетаў з харчамі ды іншымі рэчамі для баўлення на прыродзе тыя адмовіліся, пасля чаго былі вернутыя ў Беларусь.

З пацяпленнем плынь нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў суседнія краіны, імкліва павялічваецца. Пры гэтым польскія актывісты паведамляюць, што ў мігрантак, якія нарадзілі ў беларускіх шпіталях, адбіраюць дзяцей, пакуль яны не аплацяць рахункаў за медычныя паслугі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10