навіны

А1 і МТС спыняюць папулярныя тарыфныя планы. Вось што прапануюць замест

Мабільны аператар А1. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: av.by
Мабільны аператар А1. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: av.by
podpis źródła zdjęcia

Беларускія мабільныя аператары падрыхтавалі змены для сваіх кліентаў. Гэтак, кампаніі А1 і МТС закрываюць для абслугоўвання некаторыя тарыфныя планы, а «life:)» спыняе падключэнне і падаўжэнне некаторых паслуг.

З 1 чэрвеня А1 спыніў абслугоўваць абанентаў архіўных тарыфных планаў «Без ліміту» і «Без ліміту 2.0». Як заяўляецца, абаненты гэтых тарыфных планаў маглі самастойна перайсці на любыя актуальныя прапановы кампаніі. Тыя, хто гэтага не зрабіў самастойна, былі аўтаматычна пераведзеныя на тарыфны план «Драйв анлім».

МТС з 10 чэрвеня спыняе абслугоўванне архіўных тарыфных планаў «Безліміцішча», «Безліміцішча+», «Безліміцішча Х», «Безліміцішча 2.0». Калі абанент не зменіць тарыфнага плану да гэтай даты, яго аўтаматычна перавядуць на тарыф «#Безліміцішча». Да 31 ліпеня абаненты могуць самастойна выбраць і бясплатна перайсці на любы іншы актуальны тарыфны план МТС, заявілі ў кампаніі.

З 31 траўня МТС павысіў абаненцкую плату для некаторых тарыфных планаў, кошт галасавых выклікаў, перадачы дадзеных, міжнароднай сувязі і шэрагу дадатковых паслуг для карпаратыўных кліентаў.

А «life:)» з 3 чэрвеня спыняе падключэнне і падаўжэнне такіх паслуг, як «Свет онлайн», а таксама парталы gdzuka.alls.by, tomytube.alls.by ды іншыя.Яны адключацца аўтаматычна.

Нагадаем, што з 1 красавіка ў Беларусі з'явіўся базавы тарыф на мабільную сувязь. Падключыць яго можна ў любога аператара. Кошт тарыфу складае каля Br 12. На месяц паводле яго абанент атрымлівае 200 хвілінаў галасавога трафіку ва ўсе сеткі Беларусі, 2 Гб трафіку перадачы дадзеных і 50 СМС.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10