навіны

Снапкоў расказаў, што Лукашэнка паляцеў у Пекін паабедаць

Нацыянальны сцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі лунае на фоне жылых будынкаў, 20 траўня 2025 года ў Чунціне, Кітай. Фота: Cheng Xin / Getty Images
Нацыянальны сцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі лунае на фоне жылых будынкаў, 20 траўня 2025 года ў Чунціне, Кітай. Фота: Cheng Xin / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў пракаментаваў для прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі ягоны візіт у Кітай. Візіт пачаўся напярэдадні, але пакуль з яго практычна няма ніякай інфармацыі.

Не кажучы нічога пра змест перамоваў, Мікалай Снапкоў вырашыў выказацца пра кантэкст. Ён заявіў, што перамовы – гэта толькі факультатыў, а старшыня КНР Сі Цзінь Пін будзе прымаць Аляксандра Лукашэнку ў фармаце «сяброўскага абеду».

,,

«Галоўнае – паездка, якая ў прынцыпе не ўжываецца ні да якіх больш лідараў свету: сямейны сяброўскі абед. Гэта галоўнае. І, уласна кажучы, на гэта настроеная паездка ўся», – адзначыў віцэ-прэм’ер.


Чытайце таксама:
Пекін, Кітай. 5 лістапада 2024 года. Фота: Deposit / East News

Лукашэнка паляцеў з раптоўным візітам у Кітай. Ці ёсць дасягненні ў супрацы?

Паводле яго, парадак дня ўключае глабальную сітуацыю і двухбаковыя стасункі.

Паводле сайту Лукашэнкі, ён 3 чэрвеня правёў перамовы ў Пекіне з прадстаўнікамі неназваных кітайскіх дзелавых колаў. На наступны дзень у яго запланаваная сустрэча з Сі. Палітык заявіў, што адно з асноўных пытанняў – супраца ў машынабудаўнічай галіне і тэхналагічная мадэрнізацыя асобных кірункаў прамысловасці ў Беларусі, «якая вельмі патрэбная нашай эканоміцы сёння».

Візіт у Кітай адначасова анансаваны і неанансаваны. Лукашэнка яшчэ ў снежні 2024 года казаў, што «ёсць запрашэнне кітайскага кіраўніцтва пабываць у Кітаі», некалькі разоў пра гэта нагадваў і адзначаў, што гэта будзе «да выбараў». Але тады так і не дабраўся. Версіі былі розныя: ад непрымальных да Кітаю праблемаў са здароўем Лукашэнкі да ягонага антыкітайскага дэмаршу. А перад тым Лукашэнка чамусьці не паляцеў у Кітай на форум «Адзін пояс – адзін шлях». У кітайскіх дзяржаўных навінах амаль няма згадак пра візіт Лукашэнкі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10