навіны

«Бачым патэнцыял супрацы з Трампам». У МЗС Беларусі расказалі, чаму і як вызвалілі Зянковіча

Юрась Зянковіч у прапагандысцкім фільме. Фота: скрыншот з відэа «Беларусь-1»
Юрась Зянковіч у прапагандысцкім фільме. Фота: скрыншот з відэа «Беларусь-1»
podpis źródła zdjęcia

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Руслан Варанкоў адказаў на пытанне ТАСС пра вызваленне асуджанага ў справе аб змове з мэтай захопу ўлады юрыста Юрыя Зянковіча, які, акрамя беларускага, мае грамадзянства ЗША.

«Для цяперашняй адміністрацыі прэзідэнта ЗША было важна, каб спадар Зянковіч, які быў у вызначаным парадку прызнаны вінаватым у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, быў вызвалены. Зразумела, гэта было зробленае ў выніку чыстасардэчнага прызнання і звароту на адрас кіраўніка дзяржавы аб памілаванні», – сказаў Руслан Варанкоў.

Паводле яго, улады Беларусі бачаць «патэнцыял узаемадзеяння з цяперашняй адміністрацыяй ЗША і адкрытыя да дыялогу ва ўсіх кірунках супрацы».

Амерыканскі юрыст і беларускі актывіст Юрась Зянковіч быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе паводле абвінавачвання ў замаху на Лукашэнку і дастаўлены ў Менск. Яго пакаралі ў межах «справы змоўцаў» паводле шэрагу крымінальных артыкулаў 11 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У гэтай справе праходзілі таксама літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – кожнаму з іх прысудзілі 10 гадоў. У судзе Фядуту, Кастусёва і Зянковіча назвалі вінаватымі ў змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

КДБ заявіў, што нібыта перадухіліў замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама «раскрыў дзяржаўны пераварот».

Зянковіч быў вызвалены 30 красавіка 2025 года. Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў паведаміў, што «Беларусь вызваліла яшчэ аднаго несправядліва затрыманага грамадзяніна ЗША».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10