навіны

Барыкады, кулямёты і вогнішча на праспекце – як прайшла чарговая ноч пратэстаў у Тбілісі

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 1 снежня паліцыя і спецназ зноў разагналі масавую акцыю пратэсту ў цэнтры Тбілісі. МУС паведаміла, што пратэсты прынялі гвалтоўны характар. Затрыманыя 50 чалавек

Трэцюю ноч запар пратэстоўцы супраць рашэння ўладаў Грузіі аб адмове ад еўраінтэграцыі сабраліся каля будынка парламента краіны на праспекце Руставелі. Дэманстранты намагаліся трапіць ў парламент і разводзілі вогнішчы на галоўным праспекце Тбілісі. Пратэсты адбыліся і ў Батумі.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Нагадаем, прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ 28 лістапада абвясціў, што краіна да канца 2028 года адмаўляецца ад перамоваў аб уступленні ў Еўразвяз. Пасля гэтага ў цэнтры Тбілісі сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Паміж удзельнікамі акцыі пратэсту і паліцыяй адбыліся сутычкі. Да пратэстоўцаў тады далучылася і прэзідэнтка краіны Саломэ Зурабішвілі. Паводле яе словаў, «нелегітымны ўрад абвесціў вайну свайму народу».

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Увечары 30 лістапада прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі абвясціла, што не мае намеру пакідаць сваю пасаду пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, паколькі парламент з'яўляецца «нелегітымным».

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Паводле ацэнкі Visioner, ноччу ўТбілісі пратэставалі дзясяткі тысячаў чалавек. Пратэстоўцы будавалі барыкады, палілі вогнішчы ля будынка опернага тэатра.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

У ноч на 1 снежня сілавікі зноў ужылі супраць прысутных вадамёты і слёзатачывы газ. У адказ некаторыя з пратэстоўцаў ужылі супраць паліцыі самаробныя кулямёты з феерверкаў, піша Paper Kartuli.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

У арганізацыі Visioner назвалі «катастрофай» прымяненне слёзатачывага газу па натоўпе, падкрэсліўшы, што гэта рэзка павялічыла рызыку цісканіны.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Тым часам МУС Грузіі заявіла, што пратэст выйшаў за рамкі, прадугледжаныя законам аб сходах і дэманстрацыях, і прыняў гвалтоўны характар.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

«Удзельнікімітынгу пашкодзілі ахоўныя дамбы будынка заканадаўчага сходу, перыядычна спрабуюць пашкодзіць уваходныя вароты парламента і ўварвацца ў двор. Групы гвалту ўзвялі штучныя загароды на шашы, выкарыстоўваючы розныя прадметы і пашкодзіўшы матэрыяльную маёмасць, якая належыць муніцыпалітэту», – гаворыцца ў заяве МУС.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Да раніцы дэманстрантаў выціснулі з плошчы перад парламентам да будынку оперы. Пасля гэтага пратэстоўцы перамясціліся да першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта на скрыжаванні праспектаў Чаўчавадзэ і Мелікішвілі.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Ва ўніверсітэце ўжо заявілі, што асуджаюць «усе праявы сілавога падаўлення справядлівых і мірных пратэстаў» і заклікалі вучоны савет універсітэта «зрабіць адпаведную заяву».

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

МУС Грузіі таксама ўжо абвясціла, што па выніках начных пратэстаў затрыманыя 50 чалавек. З улікам папярэдніх двух дзён агульная колькасць затрыманых перавысіла 200 чалавек.

Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»
Чарговая пратэстная ноч у Тбілісі. Фота: «Белсат»

Нагадаем таксама, што NEWSGEORGIA са спасылкай на тэлекампанію Imedi паведамляе, што яшчэ падчас пратэстаў у ноч на 29 лістапада ў Тбілісі затрымалі дзесяцёх замежнікаў, сярод якіх апынуўся 25-гадовы беларус Яўген Муравіцкі. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве, а таксама ў непадпарадкаванні паліцыі.


Ужо вядома, што да суда Муравіцкага, якому ў чэрвені споўнілася 25 гадоў, будзе знаходзіцца ў СІЗА горада Сігнахі у 109 км ад Тбілісі.


«Нібыта таму, што месцы зняволення ў Тбілісі перапоўненыя», –  пракаментаваў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10