навіны

«Не зычу смерці Расеі». Пісьменнік Саша Філіпенка пра крызіс дыпламатыі, Інгерманландыю і сланоў

img
Саша Філіпенка перад прэзентацыяй раману «Слон» у Варшаве, Польшча. 18 траўня 2025 года. Фота: Volha Shukaila / Sopa Images / LightRocket праз Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Беларускі пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў эфіры «Вот Так» паразважаў пра будучыню Расеі і разбурэнне старых правілаў у дыпламатыі ды распавёў пра сваю новую кнігу «Слон».

Саша Філіпенка прыехаў у Польшчу для прэзентацыі ў некалькіх гарадах свайго новага раману «Слон».

У эфіры «Вот Так» пісьменнік прызнаўся, што з дапамогай кнігі яму хацелася пагаварыць з чытачом «пра тое, як мы дзейнічаем, пра тое, як мы заплюшчваем вочы ці не заплюшчваем вачэй»:

«Я пішу пра тое, што мы не заўважаем велізарных сланоў, якія стаяць пасярод вуліцаў, якія стаяць у нашым доме. Гэта сапраўды ўніверсальная метафара. І я нейкі час біў сябе па руках і не даваў сабе пісаць, бо думаў, што так, ну зусім па вярхах, гэта метафара ў лоб. А потым я зразумеў, што, бадай, гэта найбольш дакладная метафара цяпер, якая апісвае тое, што адбываецца, і якая апісвае ўніверсальныя гісторыі».

Са словаў аўтара, у ЗША гэтую кнігу будуць чытаць як твор пра прыход да ўлады Доналда Трампа, улічваючы, што слон – сімвал Рэспубліканскай партыі.

Пісьменнік Саша Філіпенка. Варшава, Польшча. 27 красавіка 2025 года. Фота: Белсат
Вы бачыце «слана»? А ён ёсць! Саша Філіпенка пра новую кнігу Шуфлядка

«Мы чытаем гэтую гісторыю ў сувязі з вайной, і мы разумеем, што ў кнізе з часам двухгаловы слон становіцца гербам адной краіны – магчыма, гэта Аўстрыя, магчыма, Расея, кожны сам сабе адкажа на гэтае пытанне», – працягнуў Філіпенка.

Як кажа пісьменнік, ягоная кніга пра тое, што людзі не заўважаюць чагосьці вельмі важнага і па-рознаму сябе паводзяць у прапанаваных абставінах:

«Адны з нас выбіраюць зрабіць выгляд, што слон стаяў тут заўсёды, і калі ён сыдзе, дык прыйдуць ільвы, гіены, хто заўгодна, і давайце жыць сваё жыццё. А іншыя людзі лічаць, што ўсё ж мы павінны звяртаць на гэта ўвагу, мы павінны мяняць наш свет. І гэтых людзей, як правіла, грамадства спрабуе вельмі хутка прыраўняць да сланоў і загнаць у заапарк».


Філіпенка даваў інтэрв’ю, калі Доналд Трамп і Уладзімір Пуцін размаўлялі па тэлефоне. У сувязі з гэтым журналіст адзначыў, што ЗША і Расея «цяпер не вельмі моцна адрозніваюцца дыпламатыяй»:

,,

«Тыя дыпламаты, якіх я ведаю, сапраўды займаюцца дыпламатыяй. Калі я з імі шмат абмяркоўваў, чаму яны не змаглі дамовіцца з Расеяй, яны казалі пра тое, што вельмі складана размаўляць з людзьмі, якія не хочуць размаўляць».


Філіпенка мяркуе, што ў дыпламатыі перасталі працаваць старыя правілы, і палітыкі кажуць «усё, што захочуць»:

«Трамп можа казаць што захоча, Расея можа казаць што захоча, і тое, што яшчэ некалькі гадоў таму выклікала ў нас збянтэжанасць, і мы не маглі сабе ўявіць, што людзі могуць ротам казаць тое, што яны кажуць, цяпер, на жаль, гэта адбываецца».

Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве. Варшава, Польшча. 17 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
«Дзе тры беларусы – там чатыры сланы». Паглядзелі, як на Варшаўскім кніжным кірмашы беларусы палююць на «Слана» Сашы Філіпенкі Рэпартаж

Ён выказаў засцярогу, што магчымае замірэнне ва Украіне стане для Расеі перадышкай перад наступнай вайной, якую развяжа Крэмль, ён зычыць суседняй краіне стаць сапраўднай федэрацыяй:

«Не мёртвая, але Расея, у якой больш будзе краінаў, у якой будзе свабоднай Інгермаландыя, у якой Рэспубліка Татарстан зможа жыць паводле сваіх законаў. Я як чалавек, што жыве ў Швейцарыі, разумею, як выдатна працуюць кантоны са сваімі законамі, зычыў бы Расеі аднойчы ператварыцца ў сапраўдную федэрацыю, бо цяпер Расейская Федэрацыя, вядома, не федэрацыя. І ў гэтым сэнсе я б зычыў расейцам быць свабоднымі і кожнаму ў сваёй краіне, у сваім рэгіёне прымаць рашэнні».

Сцяпан Кубік / ЮК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10