навіны

Якія краіны часцей за ўсё даюць візы беларусам, а якія адмаўляць? Параўналі статыстыку

Польская віза ў беларускім пашпарце
Польская віза ў беларускім пашпарце. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі каля 157 тысяч шэнгенскіх турыстычных і гасцявых візаў. Гэта каля 2 % насельніцтва.

Паводле статыстыкі Еўракамісіі, топ краінаў, што выдавалі беларусам візы часцей за ўсіх, не вельмі змяніўся за апошнія гады. На першых месцах, як і раней, Нямеччына – 50 459, Італія – 49 588, Польшча – 20 952, Вугоршчына – 13 953 і Францыя – 11 889 візаў за год.


У 2023 годзе Нямеччына выдала 51 865 візаў беларусам, Італія – 40 175, Польшча – 31 436, Вугоршчына – 14 392, Францыя – 11 848.


З улікам папярэдніх лічбаў можна сказаць, што колькасць выдадзеных візаў паменшылася ва ўсіх краінах, акрамя Італіі і Францыі.


Напрыклад, Польшча пасля візавай аферы ў сваёй краіне зрабіла амаль немагчымым атрыманне польскай візы любога тыпу для беларусаў. Вынік адпаведны: мінус траціна выдадзеных візаў за год і павелічэнне адмоваў амаль удвая.


Акрамя таго, вырасла доля адмоваў. Напрыклад, пры атрыманні нямецкага шэнгену – да 2,6 %, вугорскага – да 2,3 %, а Францыя адмаўляла беларусам увогуле ў 6,2 % выпадкаў. Часцей за ўсё адмаўлялі ў візах палякі (каля 11 %) і французы (6,2 %).


Зазначым, што ў статыстыку не ўваходзяць Іспанія, Грэцыя і Харватыя, што выдаюць візы праз расейскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Не ўлічваецца Ірландыя, у якой свае асабістыя правілы. Таксама не ўлічваюцца шэнгенскія візы тыпу D (доўгатэрміновыя).


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10