навіны

Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі супраць уладаў Лукашэнкі

Урад Ліхтэнштэйну. Фота: regierung.li
Урад Ліхтэнштэйну. Фота: regierung.li
podpis źródła zdjęcia

Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў мясцовым урадзе.

Ліхтэнштэйн прывёў абмежаванні ў адпаведнасць з апошнім пакетам санкцыяў Еўразвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 года, а таксама сінхранізаваў іх з санкцыямі, уведзенымі супраць Расеі. Гэтыя захады закліканыя спрыяць таму, каб санкцыі ў дачыненні Расеі нельга было абысці праз Беларусь.

Асноўныя элементы абмежаванняў: забарона на экспарт і транспартаванне ў Беларусь тавараў і тэхналогіяў двайнога прызначэння, тавараў марскога прызначэння і прадметаў раскошы; забарона на імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю і мінеральных прадуктаў, улучна з сырой нафтай; забарона на наданне пэўных паслуг. Таксама прадугледжанае ўключэнне ў будучыя кантракты «пункту пра забарону на рээкспарт у Беларусь» ды іншае.

Дэмакратычныя сілы перад другім раўндам стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» выступілі з ініцыятывай на пасяджэнні супольнай працоўнай групы ў пытаннях механізмаў адказнасці і санкцыяў. У тым ліку «з мэтаю спынення рэпрэсіяў» дэмсілы прапаноўваюць увесці санкцыі на «таварныя пазіцыі, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10