навіны

Прагноз «NYT»: на 93 % у амерыканскіх выбарах пераможа Трамп

Наведнікі віннага бару глядзяць прэзідэнцкія дэбаты паміж Камалай Гэрыс і Доналдам Трампам. Ўінэмака (Winnemucca), штат Нэвада, ЗША. 10 верасня 2024 года. Фота: Melina Mara / The Washington Post via Getty Images
Наведнікі віннага бару глядзяць прэзідэнцкія дэбаты паміж Камалаю Гэрыс і Доналдам Трампам. Ўінэмака (Winnemucca), штат Нэвада, ЗША. 10 верасня 2024 года. Фота: Melina Mara / The Washington Post via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прагноз «The New York Times» паказвае імаверную перамогу рэспубліканцаў у перадвыбарнай гонцы. Цяпер Трамп – лiдар ува ўсіх штатах, якiя сумняваюцца.

Прагноз паказвае на верагодную перамогу рэспубліканцаў у гэтай гонцы на 93 %. Цяпер у Камалы Харыс 224 галасоў выбаршчыкаў, у Доналда Трампа 267.


Рэспубліканская партыя ўжо дабілася большасці ў Сенаце, а ў Паўночнай Караліне СМІ нават прысудзілі ёй перамогу.

Нагадаем, у аўторак, 5 лістапада ў ЗША асноўны дзень народнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі адбываюцца выбары ў парламент: двухпалатны Кангрэс ЗША. Выбіраюць усю Палату прадстаўнікоў (ніжнюю палату) і траціну Сенату (верхняй палаты). Таксама выбіраюць 13 губернатараў (у 11 штатах, у Амерыканскім Самоа і Пуэрта-Рыка) і яшчэ паўтары сотні мясцовых чыноўнікаў, больш як 5800 мясцовых заканадаўцаў. А яшчэ ў бальшыні штатаў пройдуць мясцовыя рэферэндумы: дзесьці спытаюць пра легальнасць абортаў або марыхуаны, дзесьці пра правы працоўных, дзесьці пра сам працэс выбараў (гэта ўсё завецца ballot measures).

Выбарчая сістэма ў ЗША такая, што дамінуюць дзве партыі. Ужо паўтара стагоддзі гэта Дэмакратычная і Рэспубліканская. Ад Дэмакратычнай сёлета балатуюцца: на прэзідэнта – дзейная віцэ-прэзідэнтка Камала Гэрыс, на віцэ-прэзідэнта – губернатар Мінэсоты Тым Ўолз. Ад Рэспубліканскай: на прэзідэнта – папярэдні прэзідэнт Доналд Трамп, на віцэ-прэзідэнта – сенатар ад Агаё Джэймз Дэйвід Вэнс. Але праз сістэму выбараў у кандыдатаў «трэціх партыяў» практычна няма шанцаў: апошні раз такі кандыдат перамагаў хаця б у адным штаце ў 1968-м, апошні раз займаў другое месца ў 1912-м.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10