навіны

Выбары-2025: На падачу дакументаў у ЦВК прэтэндэнты маюць толькі тыдзень

Паседжанне ЦВК. Фота: rec.gov.by
Паседжанне ЦВК. Фота: rec.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў пры вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнтцтва трэба падаць не пазней за 1 лістапада. Такую пастанову 24 кастрычніка прыняла Цэнтральная выбарчая камісія.

Пры гэтым у ініцыятыўнай групе мусіць быць не менш як 100 чальцоў.

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі пачнецца 21 студзеня 2025 года, заявіў на паседжанні старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Нацыянальныя назіральнікі мусяць акрэдытавацца да 20 студзеня.

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Такую пастанову 23 кастрычніка, за 95 дзён да падзеі, прыняла Палата прадстаўнікоў. Пакуль пра сваё вылучэнне паведаміў толькі Аляксандр Лукашэнка.

Каардынацыйная рада большасцю галасоў прыняла агульную стратэгію дзеянняў дэмакратычных сілаў Беларусі на выбарах. Яна была распрацаваная супольна з Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай як «адказ недэмакратычным „бязвыбарам“ Лукашэнкі».

Дэмакратычныя сілы патрабуюць спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў, вызвалення ўсіх палітзняволеных, рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства, забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да медыяў і правядзення выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

«Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу», – заклікаюць дэмсілы.

Аўтары заявы абяцаюць прапанаваць іншыя варыянты выказвання пратэсту ў залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10