Лукашэнка вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах у 2025 годзе. Адпаведную заяву ён зрабіў 23 кастрычніка ў інтэрв’ю расейскай праўладнай журналістцы Вользе Скабеевай падчас саміту BRICS у Казані.
«Важна. Лукашэнка пастанавіў балатавацца на новы тэрмін. Буду лічыць, што я прыклала руку», – напісала Вольга Скабеева ў сваім тэлеграм-канале і прывяла наступны дыялог:
,,«Я: Аляксандр Рыгоравіч, ідзяце на прэзідэнцкія выбары? Сёння дату апублікавалі.
Лукашэнка: Дата добрая.
Я: Ну, я ж не пра дату.
Лукашэнка: Хочаш, каб я табе ў праграме абвясціў?
Я: Можна?
Лукашэнка: Так, Воля, пайду на выбары прэзідэнта».
Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Гэта будуць сёмыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары. Пасля папярэдніх, што адбыліся 9 жніўня 2020 года, у краіне пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль.
Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі агульную стратэгію, у якой прапаноўваюць галасаваць супраць усіх, калі ўлады не выканаюць шэраг патрабаванняў, сярод якіх – спыненне рэпрэсіяў і вызваленне ўсіх палітвязняў.
Падрабязней глядзіце ў сюжэце:
Марыя Міхалевіч belsat.eu