навіны

Лукашэнка заявіў, што меў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў

Аляксандр Лукашэнка расказвае пра сустрэчу з замежнымі прадстаўнікамі
Аляксандр Лукашэнка расказвае пра сустрэчу з замежнымі прадстаўнікамі. Фота: скрыншот з відэа / Пул Первого / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Такая заява з прагучала з ягоных вуснаў падчас «Дажынак» у Валожыне.

Выступаючы са сцэны, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што 18 кастрычніка ў яго быў «непублічны, але вельмі цяжкі дзень». 


,,

«Былі вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаваў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі ўважліва яны назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашыя памылкі і нашыя поспехі», – сказаў Лукашэнка. 


Лукашэнка сказаў, што гэта былі прадстаўнікі «найбагацейшых краін». У дзяржаўных СМІ Беларусі аб cустрэчы нічога не паведамляецца.

Нагадаем, што 18 кастрычніка «Белсат» паведамляў аб тым, што Беларусь наведваў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Кевін Дойл. Ягоны візіт прэзентаваўся як досыць руцінная справа, бо Дойл не высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпу. Разам з часовым павераным ЗША Пітэрам Каўфманам Пітэр Дойл меў сустрэчу ў Міністэрстве замежных справаў, дзе абмяркоўваўся лёс палітвязняў. Афіцыйных паведамленняў пра гэта не было, як не было паведамленняў аб тым, што сустрэчу з прадстаўніком Дзярждэпу праводзіў Аляксандр Лукашэнка.

Адной з найбольш верагодных версіяў можа быць тое, што премовы вядуцца наконт лёсу палітвязня Юрася Зянковіча, які з’яўляецца грамадзянінам ЗША.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10