Футбалісты камандаў «Менск» і «Маладэчна-2018» не выйшлі на другі тайм матча, які адбываўся 13 кастрычніка на сталічным стадыёне «Тарпеда», бо пабіліся паміж сабой.
Таварыскі матч паміж футбольнымі камандамі «Менск» і «Маладэчна-2018» быў датэрмінова спынены з-за масавай бойкі паміж гульцамі, піша «Еўрарадыё».
Пасля першага тайма, у якім «Менск» выйграў з лікам 1:0 дзякуючы голу гульца Мустафы Джыме на 45-й хвіліне, адбыўся канфлікт. У выніку каманды не выйшлі на другі тайм, і матч быў завершаны.
Афіцыйна было абвешчана, што гэта рашэнне было прынята па ўзаемнай згодзе.
Пакуль прычыны інцыдэнту не ўдакладняюцца.
«Менск» гуляе ў вышэйшай лізе, а «Маладэчна-2018» лідзіруе ў першай лізе і мае шанцы трапіць у вышэйшы дывізіён.
Раман Шавель belsat.eu