навіны

Спявак AP$ENT раптоўна адмяніў канцэрты ў краінах Балтыі: «Не вывожу…»

Арсень Кісляк, вядомы пад псеўданімам AP$ENT
Арсень Кісляк, вядомы пад псеўданімам AP$ENT. Фота: apsentofficial.com
podpis źródła zdjęcia

Выканаўца Aрсень Кісляк, які выступае пад псеўданімам AP$ENT, раптоўна адмяніў канцэрты ў сталіцах краінаў Балтыі, запланаваныя на гэтым тыдні. 

AP$ENT не будзе выступаць у Таліне, Вільні і Рызе 26, 27 і 29 верасня адпаведна, паведамляе «Еўрарадыё».

Журналістам удалося звязацца з выканаўцам і высветліць прычыны такога павароту падзеяў.

Як паведаміў сам спявак, ён стаміўся і захацеў зрабіць перапынак. 

,,

«Я проста стаміўся і расчараваўся. Адбылася чарада падзеяў рознай ступені непрыемнасці, якія падсадзілі мае эмацыйныя акумулятары, – кажа Арсень Кісляк, вядомы пад псеўданімам AP$ENT. – Усё сапраўды добра атрымліваецца, аўдыторыя супервыдатная. Але я не вывожу столькі арганізацыйнай працы і працы з людзьмі. Мне трэба адпачыць, пагрузіўшыся ў творчасць».


Арсеній Кісляк (Ap$ent) (Скрыншот: ЧестнОК-Live / Youtube)

Беларускі спявак Ap$ent расказаў, як «дэстабілізаваў грамадска-палітычны лад» Расеі

навіны

Нагадаем, выканаўца AP$ENT ёсць аўтарам хіта «Можно я с тобой». Нарадзінец Украіны, ён разам з маці пераехаў з Харкава ў Магілёў, калі яму быў усяго адзін год.

Праект AP$ENT з’явіўся ўлетку 2018 года. Першы хіт, песню «Мылю и молюсь» з крытыкаю ковід-дысідэнцтва кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, спявак запісаў для расейскага конкурсу «Карантиновидение». У 2020 годзе ён выдаў трэк «Песенка веселого беларуса», прысвечаны выбарам-2020.

Цяпер галоўны хіт AP$ENT’а – «Можно я с тобой». Як тлумачыў спявак, песня была пра ад’езд ягонай сям’і з Беларусі ў Грузію пасля рэпрэсіяў супраць ягонай жонкі: яе асудзілі на год абмежавання волі за «знявагу Лукашэнкі» ў звязку з каментаром пра арышт Рамана Пратасевіча ў тэлеграм-канале «Nexta». Музыка казаў, што «проста зарыфмаваў падзеі са свайго жыцця».

У расейскамоўным сегменце інтэрнэту песню часта выкарыстоўваюць як фон для відэа пра ратаванне бадзяжных жывёлінаў. Сам музыка быў не супраць такой інтэрпрэтацыі.

У сакавіку 2024 года расейскі музычны сэрвіс «Яндекс Музыка» заблакаваў старонку AP$ENT’а для карыстальнікаў з Расеі.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10