У Беларусі пасля палення вэйпа памерла 16-гадовая дзяўчына, распавёў падчас прэс-канферэнцыі 17 сакавіка намеснік кіраўніка аддзелу арганізацыі працы інспекцыі ў справах непаўналетніх Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Васіль Дземідовіч. Гэта першы выпадак смерці падлетка, звязаны з электроннымі прыладамі для палення.