навіны

У Менску на 7 гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Японіі

Наканісі Масатосі
Наканісі Масатосі. Крыніца: праваабарончы цэнтр «Вясна».
podpis źródła zdjęcia

У Менскім гарадскім судзе 17 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі – 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Будынак СІЗА-1 у Калядзічах. Фота: realt.onliner.by

656 выпадкаў рэпрэсіяў за люты і суды над замежнікамі. Навіны пераследу ў Беларусі

навіны

Замежніку прызначылі максімальны тэрмін зняволення. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі) з 2018 да 2024 года. Працэс у закрытым рэжыме цягам двух месяцаў з 14 студзеня вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.


Наканісі – грамадзянін Японіі. Ён выкладаў японскую мову ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці ягонага пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы выведнай інфармацыі вайсковага характару».


Паводле праваабаронцаў, з 2020 года як мінімум 75 замежнікаў трапілі пад палітычны пераслед у Беларусі. Сярод іх – грамадзяне Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Японіі, Швецыі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10