Шмат загадак і таямніц прыцягвае ў Юравічы даследнікаў і валанцёраў. Гісторыкі не раз задавалі пытанне: чаму адзін з самых заможных і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў прыбыў менавіта ў Юравічы? Сёння ў Юравічах кіпіць праца: гісторык Яўген Малікаў з валанцёрамі аднаўляюць езуіцкі кляштар, а археолаг Алег Іоў праводзіць раскопкі старажытнага юравіцкага гарадзішча. Ці магла слаўная мінуўшчына Юравічаў паўплываць на выбар езуітамі месца для місіі?