фльмы

Наша памяць

У 2018 годзе ў Беластоку паўстала грамадская ініцыятыва «Наша памяць». Праект ініцыявала Беларускае гістарычнае таварыства супольна з фондам Kamunikat.org. Дзейнасць «Нашай памяці» пачалася з дакументавання месцаў памяці аб трагічных падзеях – пацыфікацыі беларускіх вёсак на мяжы студзеня і лютага 1946 г., якую здзейсніў спецыяльны атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання, што зваўся 3-й Віленскай брыгадай пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры.