навіны

«Тры гадзіны на мяжу – казка». Што адбываецца на мяжы Беларусі з ЕЗ

Прапускны пункт «Тэрэспаль – Берасце»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прапускны пункт «Тэрэспаль – Берасце». Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Раніцаю 21 красавіка перад адзіным адкрытым для аўтамабіляў пунктам пропуску ў ЕЗ «Берасце» чакаюць 170 аўтамабіляў, а аўтобусных чэргаў няма, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Кіроўцы, якія апошнімі соднямі ехалі з Беларусі ў Польшчу, апавядаюць у тэматычных чатах, што з моманту рэгістрацыі ў чарзе на выезд ад польскіх памежнікаў найчасцей мінала 8–12 гадзінаў.


У бок Беларусі ўначы 21 красавіка чэргаў не было.


Пасажыры аўтобусаў адзначаюць: пры ўездзе з Беларусі ў Польшчу чэргаў не было ці яны былі зусім невялікія. На мяжы людзі праводзілі каля 6 гадзінаў. А тыя, хто ехаў з Польшчы ў Беларусь, чакалі на мяжы 3 гадзіны.

,,

«Нават з рэнтгенам аўтобуса 3 гадзіны на мяжу – казка!», – піша адзін з падарожнікаў.


Пры гэтым застаюцца вялікія чэргі з фураў на ўездах у ЕЗ з Беларусі.


«Літоўскі кірунак застаецца самы загружаны для фураў. Перад памежным пераходам "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") фіксуецца 390 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю», – паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.


На «Беняконях» уезду ў ЕЗ чакаюць 470 грузавых аўтаў.


Перад латышскім памежным пераходам «Патэрніекі» чакаюць яшчэ 385 фураў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10