Belsat.eu

Тры жыцці

img
img
podpis źródła zdjęcia

З пачаткам расейскага поўнамаштабнага ўварвання шмат беларусаў палічылі сваім абавязкам далучыцца да ліку добраахвотнікаў, каб са зброяй у руках абараняць незалежнасць Украіны і змагацца за вызваленне Беларусі. Многія з іх заплацілі за гэта непамерна высокі кошт – свае жыцці. Колькасць загінулых – больш за чатыры дзясяткі.

Героі гэтага фільму – тры загінулыя нашыя хлопцы: Павел (Волат) Суслаў, Іван (Брэст) Марчук, Васіль (Сябро) Парфянкоў. Яны абаранялі свабоду Украіны задоўга да пачатку гарачай фазы вайны. Пасля 24 лютага 2022 года ваявалі разам са сваімі землякамі, двое былі камандзірамі.


Усе трое гераічна загінулі праз некалькі месяцаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Успамінамі пра герояў дзеляцца ўдовы, сваякі, сябры і калегі. Яны расказваюць пра тое, якімі былі гэтыя людзі, як жылі і як загінулі.


Рэжысёрка Вольга Воранава, 2024 г.

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10