навіны

Дзе таннейшыя абрыкосы, а дзе півоні? Схадзілі на рынкі Менску, Варшавы, Вільні, Кіева і Тбілісі

Прадавец на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні. 19 траўня 2024 года. Вільня, Літва. (Фота: Белсат)
Прадавец на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні. 19 траўня 2024 года. Вільня, Літва. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

А таксама паглядзелі на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.
Прадавец на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні. 19 траўня 2024 года. Вільня, Літва. (Фота: Белсат)
Прадавец на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні. 19 траўня 2024 года. Вільня, Літва. (Фота: Белсат)
Маладая бульба на Камароўскім рынку ў Менску ўжо па прымальных цэнах, на абрыкосы цэннік надзіва прывабны. Але клубніцы ў сярэднім быццам крыху падаражалі, а цэны на півоні непрыемна здзіўляюць у параўнанні з польскімі. Ды і тое добра: у Тбілісі півоні яшчэ адшукай!
Параўноўвалі цэны на сезонныя прадукты – такія, па якія варта ісці на рынкі проста зараз – на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі. Лічылі цэны на кілаграм агуркоў, маладой бульбы і клубніцаў; 100 грамаў кропу, пятрушкі і зялёнай цыбулі; пучок радыскі (у ім мае быць каля 300 грамаў, але з дакладнай вагой – як пашчасціць) і адну кветку півоні.
Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. 22 траўня 2024 года. Выява і (звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0)
Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. 22 траўня 2024 года. Выява і (звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0)
Для аналізу бралі мінімальныя цэны на прадукты прыстойнай якасці. Напрыклад, клубніцы на менскай Камароўцы бываюць і за 10 рублёў, і за 20, але найчасцей ужо за 15. Спаржу дзесьці прадаюць з цэннікамі за пучок, а дзесьці, як на Камароўцы, за 1 кг – лічым, што ў пучку траціна кілаграма, дзелім цану на тры.
Цэны трэба суадносіць з заробкамі. Самыя свежыя лічбы сярэдняга налічанага заробку (да вынятку падаткаў і збораў) у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі такія:
Беларусь – 2161,1 рубля (звесткі за сакавік-2024);
Польшча – 6893,61 рубля (8409 злотых, звесткі за люты-2024);
Літва – 7360,95 рубля (2110 еўраў, звесткі за IV квартал 2023 года);
Украіна – 1361,51 рубля (16 836,84 грыўні, звесткі за снежань 2023 года);
Грузія – 2480,37 рубля (2044,5 лары, звесткі за IV квартал 2023 года).
Такім чынам, наш набор прадуктаў можна купіць 43 разы на беларускі сярэдні заробак «бруднымі», 113 разоў – на польскі, 93 разы – на літоўскі, 22 разы – на ўкраінскі, 82 разы – на грузінскі.
Зялёная цыбуля на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Зялёная цыбуля на Левабярэжным рынку ў Кіеве, Украіна. 20 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
гародніна (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Нацбанк назваў вінаватых у росце цэнаў у Беларусі навіны
Мы не можам гэтага паказаць з увагі на бяспеку нашых журналістаў: у Беларусі пераследуюць працаўнікоў незалежных медыяў – і ўжо не проста штрафуюць, а садзяць за краты. Таму «шпіёнілі» за радзімай праз сацыяльныя сеткі і каментары ў іх.
belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10