У сакавіку інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% год да года.
У сакавіку інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% год да года – такі ўзровень трымаецца другі месяц запар. У справаздачы Нацбанку адзначаецца, што сталі расці павольней цэны і тарыфы, што рэгулююцца, а таксама кошты на сезонную гародніну, аднак разганяецца базавая інфляцыя.
гародніна (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Нацыянальны банк у сваёй справаздачы паведаміў, што ў першым квартале разагналася базавая інфляцыя, хаця запаволіўся рост цэнаў і тарыфаў, што рэгулююцца, і коштаў на гародніну.
Як растлумачыў рэгулятар, базавая інфляцыя расце з увагі на некалькі чыннікаў:
У сёлетнім сакавіку ў параўнанні з леташнім на 6,2% падаражэлі харчы, на 3,5% – нехарчовыя тавары, на 7,1% – паслугі, падлічыў Белстат. Агулам інфляцыя склала 5,6% год да года.
Што датычыць асобна садавіны і гародніны, то рост цэнаў на яе запаволіўся ўдвая: у снежні летась было 18,5% год да года, а цяпер, у сакавіку, – 9,7%. Гэта абгрунтавалі развіццём беларускай цяплічнай гаспадаркі, павелічэннем аб’ёмаў гародніны ў стабілізацыйных фондах і часовым імпартам таматаў без мыта.
Нацбанк таксама адсправаздачыўся, што ў першым квартале рост валавога ўнутранага прадукту забяспечыла ўнутранае спажыванне – гэта галоўны чыннік. Высокі попыт захоўваецца дзякуючы павелічэнню рэальных заробкаў і актыўнай раздачы крэдытаў.
Акрамя таго, ВУП падтрымаў вонкавы гандаль дзякуючы экспарту, які перавысіў імпарт.
У першым квартале эканоміка вырасла на 4,1% год да года, і гэты тэмп пакуль вышэйшы, чымся планавалі ўлады. Паводле афіцыйнага прагнозу, ВУП сёлета мае павялічыцца на 3,8%, хаця незалежныя эканамісты сумняваюцца, што ўдасца дасягнуць такога паказніка.