Выбары ў Венесуэле: апазіцыя можа перамагчы, але Мадура наўрад ці гэта прызнае
28.07.2024, 08:30
Марыя Карына Мачада. (Фота: Gaby Oraa / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Сітуацыю ў Венесуэле і Беларусі часта параўноўвалі. Ці ёсць для гэтага падставы цяпер?
У Венесуэле 28 ліпеня адбудуцца прэзідэнцкія выбары – першыя пасля скандальнай кампаніі 2019 года і перыяду двоеўладдзя. Апазіцыя мае рэальныя шанцы на электаральную перамогу, аднак Нікаляс Мадура наўрад ці аддасць уладу добраахвотна. «Belsat.eu» распавядае, што адбываецца цяпер у Венесуэле і чым сітуацыя ў гэтай краіне адрозніваецца ад сітуацыі ў Беларусі пасля 2020 года.
Венесуэльская апазіцыйная лідарка Марыя Карына Мачада звяртаецца да сваіх прыхільнікаў падчас агітацыйнага мітынгу ў штаце Мэрыда, Венесуэла, 25 чэрвеня 2024 г. (Фота: Gaby Oraa / Reuters / Forum)
Нікаляс Мадура прыйшоў да ўлады ў 2013 годзе, стаўшы пераемнікам аўтарытарнага лідара Венесуэлы Уга Чавэса. Чавэс перад смерцю заклікаў галасаваць за Мадура, на ягоную перамогу на прэзідэнцкіх выбарах працаваў увесь адміністрацыйны рэсурс дзяржавы. Паводле афіцыйных звестак, Мадура тады перамог з мінімальнай перавагай – 50,61 % супраць 49,12 % у ягонага апанента. Апазіцыя вынікаў выбараў не прызнала, у краіне выбухнулі пратэсты.
У 2014 годзе ў Венесуэле распачаўся катастрафічны крызіс, выкліканы папулісцкай эканамічнай палітыкай уладаў і падзеннем цэнаў на нафту. Краіна сутыкнулася з шалёнай інфляцыяй і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Эканамічная сітуацыя абвастрыла палітычны крызіс: у краіне адбываліся зацяжныя масавыя пратэсты, што жорстка разганяліся сілавікамі.
У 2015 годзе на парламенцкіх выбарах перамагла апазіцыя, распачалося супрацьстаянне Мадура з Нацыянальнай асамблеяй. А ў 2018 годзе ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары: паводле афіцыйных звестак, Мадура нібыта атрымаў 67,84 % галасоў. Галоўныя апаненты ўладаў да выбараў дапушчаныя не былі, апазіцыя прэзідэнцкую кампанію байкатавала. Захад і большасць краінаў Лацінскай Амерыкі вызначылі выбары фарсам, абвінавацілі Мадура ў фальсіфікацыях, а некаторыя нават адклікалі сваіх амбасадараў. Венесуэла канчаткова ператварылася ў краіну-ізгоя.
У студзені 2019 года спікер Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуаідо заявіў, што Мадура ўзурпаваў уладу, і абвясціў сябе кіраўніком дзяржавы. Дзясяткі краінаў прызналі Гуаідо легітымным лідарам. У Венесуэле пачалося двоеўладдзе, якое, тым не менш, не прывяло да сыходу Мадура. Пад пагрозаю крымінальнага пераследу Гуаідо быў вымушаны пакінуць краіну. У снежні 2022 года парламентарыі прагаласавалі за распусканне альтэрнатыўнага ўраду і зняцце Гуаідо з пасады. Апазіцыя прайграла.
Сітуацыю ў Беларусі пасля жніўня 2020 года часта параўноўвалі з сітуацыяй у Венесуэле пасля 2018 года. У абедзвюх краінах адбываліся беспрэцэдэнтныя масавыя пратэсты, паўстаў крызіс легітымнасці ўладаў і з’явіліся палітычныя лідары, якія атрымалі шырокае падтрыманне ў грамадстве і прызнанне за мяжой. У абедзвюх краінах нелегітымныя прэзідэнты здолелі утрымаць уладу толькі дзякуючы падтрыманню сілавога апарату і жорсткім рэпрэсіям. Яны абодва падазраюцца ў злачынствах супраць чалавечнасці, прычым у дачыненні Мадура Міжнародны крымінальны суд у Гаазе вядзе папярэдняе расследаванне.
Разам з тым сітуацыя ў Беларусі і Венесуэле мае прынцыпова важныя адрозненні.
Па-першае, палітычны крызіс у Венесуэле развіваўся на фоне калапсу эканомікі і сацыяльнай сферы, чаго ў Беларусі не было. Паводле міжнародных арганізацыяў, каля 19 мільёнаў жыхароў Венесуэлы сутыкнуліся з праблемамі, звязанымі з доступам да харчоў і медычнага абслугоўвання. Ініцыятыва «HumVenezuela» сцвярджае, што ў гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу 66 % насельніцтва. Каля 72 % цярпяць ад нястачы медычнага абслугоўвання і лекаў. Існуюць сістэматычныя праблемы з электрычнасцю і вадою. Праз усе гэтыя праблемы 18 % дзяцей не наведвалі школу ў 2023 годзе. Як вынік, Венесуэлу пакінулі больш за 7,7 млн асобаў (з Беларусі пасля 2020-га эмігравалі ад 200 да 500 тысячаў).
Па-другое, рэпрэсіі ў Венесуэле не набылі гэткага татальнага характару, як у Беларусі. Паводле «Human Rights Watch», на пачатак 2024 года за кратамі ў 28-мільённай Венесуэле трымаюць 270 палітвязняў. То бок амаль у 5,5 разу меней, чым у 9-мільённай Беларусі. Агулам за 10 гадоў палітычнага крызісу праз палітычна матываваныя арышты прайшлі каля 15,8 тысяч асобаў. Са справаздачы праваабаронцаў незразумела, наколькі арышты былі працяглыя, а таксама – у адміністратыўным ці крымінальным парадку яны афармляліся. Але зазначым, што толькі ў 2020 годзе ў Беларусі праз затрыманні прайшлі каля 33 тысяч асобаў.
Пры гэтым у Венесуэле ўлады часта прыбягалі да пазасудовых расправаў – выкраданняў і забойстваў. Улетку 2019 года ў ААН быў прэзентаваны даклад пра «эскадроны смерці» ў Венесуэле. У Беларусі «эскадроны смерці» выкарыстоўваліся толькі ў 1990-х і пачатку 2000-х, а ў 2020–2024 гадах расправам з апанентамі ўлады стараліся фармальна надаць выгляд законнасці.
Між тым, рэпрэсіі ў Венесуэле не былі даведзеныя да поўнага знішчэння адкрытай апазіцыі і поўнай ліквідацыі вулічнай актыўнасці.
У кастрычніку 2023 года Мадура быў вымушаны падпісаць так званыя Барбадоскія пагадненні: ён паабяцаў дапусціць апазіцыю да прэзідэнцкіх выбарах у абмен на аслабленне санкцыяў супраць Венесуэлы. Гэта быў сапраўдны кампраміс: ЗША фактычна прызналі, што іх палітыка ціску не прывяла да падзення рэжыму Мадура і варта пазіцыю змякчыць, а Мадура пагадзіўся на адкрытыя перамовы з апазіцыяй. У снежні Мадура пайшоў на яшчэ адну ўгоду з удзелам Вашынгтону: адбыўся абмен 20 палітвязняў-венесуэльцаў і 10 амерыканскіх грамадзянаў на паплечніка венесуэльскага лідара, які трапіў у ЗША ў турму паводле падазрэння ў адмыванні грошай.
Марыя Карына Мачада. (Фота: Gaby Oraa / Reuters / Forum)
Восенню 2023 года апазіцыя правяла праймерыз, на якіх з паказнікам, вышэйшым за 92 %, перамагла Марыя Карына Мачада – 56-гадовая былая дэпутатка, якую ў прэсе параўноўвалі з Маргарэт Тэтчэр. Мачада выглядала яўнай фаварыткай прэзідэнцкай гонкі: паводле апытання кампаніі ORC, на выбарах за яе гатовыя былі прагаласаваць 47,2 %, а за Мадура – толькі 13,5 %. Аднак праз некалькі месяцаў пасля праймерыз падкантрольны Мадура Вярхоўны суд забараніў ёй вылучацца на прэзідэнцтва: Мачаду абвінавацілі ў сувязях з Гуаідо і закліках да санкцыяў. Акрамя таго, адбыліся арышты прадстаўнікоў ейнага перадвыбарчага штабу. Саму Мачаду пры гэтым не рэпрэсавалі – яна застаецца ў краіне і працягвае займацца палітыкай.
Пасля апазіцыя хацела вылучыць Карыну Ёрыс, але тая не здолела зарэгістравацца праз збой у электроннай сістэме рэгістрацыі. Дэмакратычная супольнасць краіны ўпэўненая, што збой быў учынены ўладамі.
З трэцяй спробы галоўная апазіцыйная кааліцыя Венесуэлы «Адзіная платформа» ўсё-ткі зарэгістравала свайго кандыдата – ім стаў 75-гадовы былы дыпламат Эдмунда Гансалес Урут’я.
Акрамя Урут’і і Мадура ў выбарах прымуць удзел яшчэ 8 кандыдатаў, але частка іх цалкам лаяльная рэжыму.
Наконт справядлівасці сёлетніх выбараў у Венесуэле апрыёры ёсць шмат сумневаў. Нядопуск асноўных апазіцыйных кандыдатаў і арышты актывістаў кампраметуюць прэзідэнцкую кампанію. Міжнароднае назіранне будзе абмежаваным і не здолее эфектыўна ахапіць усёй краіны. Фактычна будуць пазбаўленыя магчымасці галасаваць мільёны эмігрантаў, якія пакінулі Венесуэлу на хвалі крызісу. Шэраг краінаў, куды масава пераязджалі венесуэльцы, цяпер не мае дыпламатычных стасункаў з Каракасам, а вярнуцца і прагаласаваць на радзіме эмігранты не могуць.
Акрамя таго, улады шырока выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і розныя маніпуляцыі. Нават вонкавы выгляд выбарчага бюлетэня ёсць яўным прыкладам несумленнай барацьбы: партрэт Мадура там надрукаваны 13 разоў, ён займае цалкам увесь першы шэраг. Прычына ў тым, што венесуэльскія законы дазваляюць размяшчаць партрэты кандыдата столькі разоў, колькі палітычных партыяў яго падтрымалі – і Мадура гэтай шчылінай скарыстаўся.
Эдмунда Гансалес Урут’я зусім не такі папулярны і харызматычны палітык, як Мачада. Заходнія медыі характарызуюць яго як «ціхага дзядулю, які любіць птушак». Аднак ён не спойлер. Вакол Гансалеса аб’ядналася апазіцыя, яго падтрымала Мачада і за час прэзідэнцкай кампаніі экс-дыпламат знайшоў шмат прыхільнікаў. Перадвыбарчыя мітынгі апазіцыі збіраюць велізарныя натоўпы па ўсёй краіне і прэса загаварыла пра вяртанне «выбарчай энергіі» на вуліцы венесуэльскіх гарадоў.
Эксперты лічаць, што ў апазіцыі ёсць рэальны шанц перамагчы на гэтых выбарах. Апытанні паказваюць: большасць венесуэльцаў выступае за перамены. «Канкурэнтныя выбары могуць зрынуць аўтарытарны ўрад, што кіраваў чвэрць стагоддзя», – зазначае ў сваім аналітычным аглядзе «Chatham House».
,,
«Аўтакратычны прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура ў нядзелю сутыкнецца з самай вялікай электаральнай пагрозай за час свайго 11-гадовага кіравання. Калі ён выйдзе на першае месца, яму будзе складана пераканаць свет, што ягоная перамога была законнаю», – канстатуе «Bloomberg».
Разам з тым, ніхто не верыць у тое, што Мадура прызнае паразу.
«Мы пераможам – не кіем, дык палкай. Мы заўсёды будзем перамагаць», – заявіў ён сваім прыхільнікам у лютым. Палітык называе сваіх апанентаў «фашыстамі» і сцвярджае, што толькі ягонае пераабранне выратуе Венесуэлу ад грамадзянскай вайны. AP канстатуе, што перад галасаваннем Мадура імкнецца «заручыцца падтрыманнем вайскоўцаў».
«Многія аналітыкі скептычна ставяцца да таго, што спадар Мадура змірыцца з паразай на выбарах. І калі гэта адбудзецца, незразумела, як адміністрацыя Байдэна адрэагуе», – піша газета «The New York Times».
Калі Мадура сфальсіфікуе выбары, у Венесуэле варта чакаць масавых пратэстаў.
,,
«Паслявыбарчыя ўзрушэнні практычна непазбежныя», – канстатуе «Chatham House».
Акрамя таго, апытанні паказваюць, што больш за 40 % венесуэльцаў гатовыя эміграваць, калі Мадура застанецца прэзідэнтам. Гэта значыць, што можа распачацца новая хваля магутнага міграцыйнага крызісу, які можа паставіць пад пагрозу стабільнасць рэгіёну.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.